Сілан Гусеў
Сілан Гусеў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 жніўня 1897 |
Памёр | 31 сакавіка 1986 (88 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, празаік |
Узнагароды |
Сілан Гусеў (таксама Гусеў Сіла; 14 жніўня 1897, в. Калясянка, Чавускі раён — 31 сакавіка 1986) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Быў батраком у памешчыка, з 1913 году працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджаньне рэвалюцыйных праклямацыяў у 1914 годзе высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў на Балтыйскім флёце.
У пачатку кастрычніка 1917 году прыкамандзіраваны на крэйсэр «Аўрора». Прымаў удзел у штурме Зімняга палацу. Служыў у Чырвонай гвардыі і Чырвонай Арміі, а таксама на Чарнаморскім флёце. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне і ў барацьбе з інтэрвэнтамі. Быў паранены.
З 1921 да 1930 гады — на партыйнай і савецкай рабоце ў Беларусі. У 1933 годзе ў Менску скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі. Працаваў рэдактарам літаратурнага альманаху «Атака», рэдактарам літаратурнага аддзелу Радыёкамітэту, дырэктарам Дома творчасьці, кансультантам у кабінэце маладога аўтара СП БССР, дырэктарам Беларускага аддзяленьня Літфонду СССР (1933-1941).
У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі. Двойчы быў паранены. У пасьляваенны час працаваў ва ўстановах культуры, друку Беларусі. Сябра СП СССР з 1940 г.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданьне было надрукавана ў 1933 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі»). Выйшлі зборнік апавяданьняў «За жыцьцё» (1934) і аповесьць «Шлях юнака» (ч. 1, 1938), працяг якой у фрагмэнтах друкаваўся ў часопісе «Полымя» за 1969 г.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны I і II ступеняў і мэдалямі.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гусеў згаданы ў Сказе пра Лысую гару. Там апісваецца, як Гусеў паставіў "шпакоўню"-туалет. А даху не было, дык ён зь нейкага дому ўзяў каўпак такі выцягнуты. А каб вада ня йшла, дык яшчэ зрабіў наканечнік, як ракета.
Ён форму ўзяў для туалета – што аж зайздросна паглядзець: як ёсьць касьмічная ракета, вось-вось гатовая ўзьляцець! І гэтай формы сэнс быў ясны: Заходзь, садзіся і ўключай! Ну, а ці быў там зьмест сучасны – ты ўжо, чытач, мне выбачай... | ||
—Сказ пра Лысую гару |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Беларускія літаратары
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны