Сігерых
Выгляд
| Сігерых | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 370-е, |
| Памёр | 8 верасьня 415[1], |
| Дынастыя | Амалы[d] |
Сігерых, Сігерык (лац. Sigericus; ? — 415) — кароль вэстготаў (415)[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў брата Сара, забітага на загад караля Атаульфа. Паводле Алімпіядора, прыйшоў да ўлады хутчэй сваімі стараньнямі і сілай, а ня згодна з законам і правам успадкоўваньня. Загадаў забіць, нягледзячы на заступніцтва біскупа Сігесара, шасьцярых дзяцей Атаульфа ад першага шлюбу. Яго жонку Галу Пляцыдыю загадаў, як зьдзек з Атаульфа, прымусіць разам зь іншымі палоньніцамі ісьці перад сваім канём. Гэтае прыніжэньне падкрэсьлівае агульную незадаволенасьць палітыкай хаўрусу і сяброўства з Рымскай імпэрыяй.
Праз тыдзень па заняцьці стальцу яго забілі свае ж людзі зь «гоцкай» партыі, варожай рымлянам.