Сяргей Харламаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сяргей Піліпавіч Харламаў (па-расейску: Сергей Филиппович Харламов) — расейскі грамадзкі ды дзяржаўны дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыў з 1953 па 2002 гады. Вучыўся ў вайсковых установах — Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ, Ваенная акадэмія Генэральнага штабу войска Расеі. Служыў у Аўганістане з 1979 па 1989 гады, дзе ваяваў на баку войскаў СССР. Мае пяць узнагарод за гэтую вайну. Удзельнічаў разам з А. І. Лебедзем у прыднястроўскай вайне. Звольніўся з расейскага войска, але захаваў сувязь А. І. Лебедзем. Стаў намесьнікам сакратара Савету Бясьпекі Расеі — А. І. Лебедзя. С. П. Харламаў прымаў удзел у замірэньні Ічкерыі ў 1996 годзе ў Хасаўюрце. Пасьля адстаўкі А. І. Лебедзя быў дармовым памочнікам дэпутата ў Дзяржаўнай Думе Расеі колішняга дырэктара ФСБ Мікалая Кавалёва. 31 кастрычніка 2002 году быў забіты невядомымі людзьмі.