Перайсьці да зьместу

Сяо Жатэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяо Жатэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся30 студзеня 1996(1996-01-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовы гімнаст

Ся́о Жатэ́н (па-кітайску: 张博恒; 30 студзеня 1996 году) — кітайскі гімнаст.

Жатэн пачаў займацца спартовай гімнастыкай у веку пяці гадоў[2]. Галоўная ўправа спорту Кітаю надала яму званьне элітнага спартоўца нацыянальнай клясы ў 2012 і 2016 гадах[2]. У першыню на чэмпіянатах сьвету зьявіўся ў 2015 годзе, дзе ягоная каманда фінішавала на трэцім месцы ў шматборстве. Праз два гады Жатэн на чэмпіянаце Азіі здабыў залаты мэдаль у складзе каманды, а таксама быў першым у індывідуальным заліку ў шматборстве і на ашэстку. У 2018 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Досе ягоная каманда здабыла золата ў шматборстве. У асабістым заліку ён стаў чэмпіёнам сьвету ў практыкаваньнях на кані і другім у шматборстве. У выніку агенцыя Сыньхуа назвала яго адным зь дзесяці найлепшых спартоўцаў году Кітаю[2].

У 2019 годзе на чэмпіянаце сьвету вынікі былі няўдалымі, то бок Жатэн здабыў срэбра ў камандным шматборстве ды быў трэцім у вольных практыкаваньнях. На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году атлет у складзе кітайскай каманды здабыў бронзу ў шматборстве, а таксама быў другім у індывідуальным заліку гэтай жа дысцыпліны. У дадатак Жатэн паклаў на свой рахунак бронзу ў вольных практыкаваньнях. Наступныя чэмпіянаты сьвету спартовец прапусьціў, але вярнуўся ў каманду на летнія Алімпійскія гульні 2024 году. З кітайскай дружынай стаў другім у камандным заліку шматборства ды здабыў бронзавы мэдаль у асабістым заліку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль на сайце Міжнароднай гімнастычнай фэдэрацыі.