Перайсьці да зьместу

Сядзібны дом (Ваўкавыск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сядзіба (Ваўкавыск)»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзібны дом
Сядзібны дом
Сядзібны дом
КраінаБеларусь
МестаВаўкавыск
Каардынаты53°09′41″ пн. ш. 24°28′24″ з. д.HGЯO
СтатусАхоўная зона
Сядзібны дом на мапе Беларусі
Сядзібны дом
Сядзібны дом
Сядзібны дом

Сядзі́бны дом (г.зв. дом Багратыёна) — помнік архітэктуры XIX ст. у Ваўкавыску. Заходзіцца на ўскраіне места, на гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Паводле легенды, пашыранай за савецкім часам, у вайну 1812 году тут месьціўся штаб 2-й расейскай арміі, якой камандаваў Пётар Багратыён. Аднак саму сядзібу, відаць, узьвялі пазьней — у сярэдзіне ХІХ ст. У другой палове XIX ст. у будынку знаходзіўся мескі шпіталь, потым прытулак для састарэлых. У пачатку XX ст. сядзіба належала прыватным уладальнікам.

Помнік пацярпеў у час Другой сусьветнай вайны. З 1949 году ў будынку разьмяшчаецца Ваўкавыскі вайскова-гістарычны музэй імя Пятра Багратыёна, заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы.

Сядзіба, да 1939 г.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-павярховы прастакутны ў пляне драўляны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка з мэзанінам вылучаецца 4-калённым мураваным портыкам з выгнутым крывалінейным франтонам. Адметны портык ўзбагачае плястычна сярэднюю частку дома, вылучаючы яго з суседняга шэрагу сядзібнай забудовы. Над уваходам у межах порытка — балькон, на які выходзяць памяшканьні мэзаніна. Фасады атынкаваныя. Плян анфілядны, у цэнтры — вэстыбюль з сходамі[1].

Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік Пятру Багратыёну працы Заіра Азгура, пастаўлены ў 1950 годзе.

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Багратыёна, 10
  1. Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000089