Сэрфінг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
Выгляд
Спаборніцтвы па cэрфінгу на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 5 жніўня на рыфавым перавале ля вёскі Тэахупао на востраве Таіці, які ляжыць у Ціхім акіяне. Такім чынам, быў пераўзвышаны рэкорд паводле самай далёкай дыстанцыі паміж месцам правядзеньня спаборніцтваў і горадам, які ладзіць у сябе Алімпійскія гульні[1]. Агулам на турніры бралі ўдзел 48 спартоўцаў з роўным дзяленьнем паміж мужчынамі і жанчынамі. У параўнаньні з папярэднімі летнімі Алімпійскімі гульнямі колькасьць спартоўцаў павялічылася на 8 чалавек[2]. Спаборніцтвы некалькі разоў пераносіліся празь неспрыяльныя ўмовы надвор’я, але ўсё ж такі былі праведзеныя 5 жніўня. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза |
Мужчыны | Калі Ваас | Джэк Робінсан | Габрыел Мэдына |
Жанчыны | Кэралайн Маркс | Тацяна Вэстан-Вэб | Жаан Дэфэ |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Tahiti approved as Olympic surfing venue for 2024 Paris Games». NBC Sports.
- ^ Franceschi Neto, Virgilio (17.08.2022). «How to qualify for surfing at Paris 2024. The Olympics qualification system explained». International Olympic Committee.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)