Перайсьці да зьместу

Сэксапільнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Топлес-дыджэй Міляна
Юрызан Бэлтран

Сэксапі́льнасьць (ад па-ангельску: sex appeal[1]) — сэксуальная прывабнасьць, спэцыфічныя манэра паводзінаў, накіраваная на прыцягненьне ўвагі і ўзьнікненьне сэксуальных фантазій. Доўгі час адносілася пераважна да жаночага полу, аднак у цяперашні час, у сувязі з разьвіцьцём грамадзтва, стала ўласьцівая і мужчынам.

Сэксуальныя атрыбуты чалавека звычайна дзеляцца на дынамічныя (пэрыядычныя) і сталыя. Да пастаянных традыцыйна адносяць прывабныя зьнешнія дадзеныя, а да дынамічных — сэксуальныя паводзіны, накіраваныя на спакушэньне партнэра.

Чалавек можа як выглядаць сэксапільнай пастаянна, так і пэрыядычна дадаваць адпаведныя элемэнты паводзінаў.

У цяперашніх сродках масавай інфармацыі сэксапільнасьць часта блытаюць з сэксуальнасьцю, хоць гэта розныя паняцьці.

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў, С.361
  • Kate Botting, Douglas Botting: Sex appeal: the art and science of sexual attraction, St. Martins Press, 1996, ISBN 0-312-14412-1
  • Steven Heller: Sex appeal: the art of allure in graphic and advertising design, Allworth Press, 2000, ISBN 1-58115-048-2
  • Ansgar Rank, Dietlinde Rank: Sexappeal, Walter-Verlag, 1996, ISBN 3-530-30013-6