Сэборга (княства)
Сэборга | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1963 | ||||
Горад з: | 954 | ||||
Краіна: | Італія | ||||
Мэр: | Франка Фольярымі | ||||
Плошча: | 4 км² | ||||
Вышыня: | 500 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 362 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 90,5 чал./км² | ||||
Паштовы індэкс: | 18012 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°49′34″ пн. ш. 7°41′40″ у. д. / 43.82611° пн. ш. 7.69444° у. д.Каардынаты: 43°49′34″ пн. ш. 7°41′40″ у. д. / 43.82611° пн. ш. 7.69444° у. д. | ||||
Сэборга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.principatodiseborga.com/ |
Княства Сэборга (па-італьянску: Seborga) — самаабвешчаная, часткова прызнаная дзяржава. Афіцыйна зьяўляецца часткай Італіі. Незалежнасьць Сэборгі афіцыйна прызнала Сан-Марына. Сэборга нефармальна прызнаная і шэрагам эўрапейскіх дзяржаваў і нават мае прадстаўніцтва ў ЭЗ.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антычная назва «Castrum Sepulcri» пазьней было зьменена на «Sepulcri Burgum», затым на «Serporca» і канчаткова зацьвердзілася Seborga.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Княства разьмешчана на мяжы Італіі й Францыі.
Гісторыя Сэборгі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 954 годзе клан Гуіда заснаваў крэпасьць і заняў вялікую тэрыторыю вакол. У 1079 годзе Сэборга стала княствам у складзе Вялікай Рымскай імпэрыі. У 1118 годзе прынц/абат Эдвард асьвяціў дзевяць першых тампліераў (Рыцары ордэна сьвятога Бярнарда) і Княства Сэборга стала першай і адзінай незалежнай Цыстэрцыянскай дзяржавай у гісторыі. У 1127 годзе дзевяць тампліераў вярнуліся зь Ерусаліму ў Сэборгу. Сьвяты Бярнард чакаў іх і асьвяціў Хуго дэ Пайнса, які стаў першым Вялікім Магістрам рыцарскага ордэна Сьвятога Бярнарда.
Блытаніна ў дзяржаўнай прыналежнасьці Сэборгі пачалася 20 студзеня 1729 году, калі княства было прададзена Віторыё Амэдэа II Савойскаму, прынцу П’емонта і каралю Сардзініі (супраць гэтага ў той час выказаўся Ватыкан, якому прыналежала значная частка аб’ектаў на тэрыторыі княства). Але гэтая падзея не было зарэгістравана ні ў Каралеўстве Сардзініі, ні ў Хаце Савоі. Пазьней у 1748 годзе (дамова Aquisgrana) Княства Сэборга не было ўключана ў склад Рэспублікі Генуя; не зафіксавана на Вэнэцыянскім Кангрэсе, як частка Каралеўства Сардзінія; гэтак жа няма згадваньняў аб Княстве Сэборга ў Акце Аб’яднаньні Італіі ў 1861 годзе, пры гэтым Бэніта Мусаліні лічыў Сэборгу іншай дзяржавай. Княства Сэборга не было ўключана ў склад Рэспублікі Італія, якая сфармавалася ў 1946 годзе. У выніку юрыдычна Італія ня мае правоў прэтэндаваць на тэрыторыю Сэборгі, бо Сэборга не зьяўляецца часткай Італіі паводле гэтых дакумэнтаў. Італія аспрэчвае гэта, лічачы, што фактычны доўгі пратэктарат Італіі над дзяржавай зьяўляецца падставай тэрытарыяльнай прыналежнасьці Сэборгі да Італіі. Канфлікт паміж Сэборгай і Італіяй зьяўляецца толькі юрыдычным, сілавых сутыкненьняў паміж бакамі не было не разу.
Валюта Сэборгі (люіджына) катыруецца на шэрагу міжнародных біржаў.
Княства Сэборга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталіца — Сэборга.
- Плошча — 14 км².
- Насельніцтва — 2000 чал.
- Афіцыйная мова — італьянская.
Манэтны двор Княства Сэборга заснаваны 24 сьнежня 1666 году абатам Эдвардам.
Манэтная сыстэма: 100 сэнтым (Centims) = 1 люіджына (Luigino).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэборга (княства) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў