Сьцяпан Хацкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьцяпан Хацкевіч
Дата нараджэньня 1 жніўня 1910(1910-08-01)
Месца нараджэньня Парэчча, Беларусь
Дата сьмерці 28 ліпеня 1979(1979-07-28) (68 гадоў)
Занятак актор
Узнагароды

Заслужаны артыст Беларускай ССР[d] (1963)

Сьцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1 жніўня 1910, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці — 28 ліпеня 1979, Менск) — беларускі актор, Заслужаны артыст БССР (1963).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў драматычную студыі пры Наркамаце асьветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 году ў БДТ-1.

Вострахарактарны актор. Творчай індывідуальнасьці Хацкевіча была ўласьціва шчырасьць, выразная плястыка, багацьце інтанацыяў, яркія сацыяльна-псыхалягічныя характарыстыкі пэрсанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент актору выявіўся ў нацыянальным рэпэртуары.

Сярод ралей Хацкевіча — Лявон Зяблік ў «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, Клешч у «На дне» Максіма Горкага, Фэрчайлд у «Што той салдат, што гэты» Бэртальда Брэхта.

Здымаўся ў фільмах і на тэлебачаньні, граў у фільмах «Хвалі Чорнага мора», «Міколка-паровоз», «Руіны страляюць…», «Чалавек не здаецца».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Менск, 2003.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Менск, 2003.