Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьцяг РСК»)
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
Рэспубліка Сэрбская Краіна | |
Сьцяг Рэспублікі Сэрбскай Краіны | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 26 лютага 1992 |
Скасаваны | 1995 |
Дызайн | Тры роўнашырокія паземныя палосы: чырвоная, сіняя й белая |
Сьцяг Рэспу́блікі Сэ́рбскай Кра́іны — дзяржаўны сьцяг няпрызнанае сэрбскае дзяржавы на тэрыторыі сучаснае Харватыі. Сьцяг уяўляе сабой прастакутную палатніну з суадносінамі бакоў 1:2, што складаецца з трох роўнавялікіх паземных палосаў — чырвонае, сіняе й белае. У цэнтры сьцяга намаляваны герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны.
19 сьнежня 1991 року была абвешчаная аўтаномія РСК у складзе Югаславіі, у якасьці сьцяга аўтаноміі выкарыстоўваўся чырвона-сіне-белы сэрбскі трыкалёр. Пасьля дэклярацыі незалежнасьці РСК быў прыняты дзяржаўны сьцяг з гербам, ужываны да ліквідацыі РСК войскамі Харватыі ў траўні-жніўні 1995 року падчас апэрацыяў «Маланка» і «Бура».
Варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Раньні варыянт сьцяга (1991)
-
Вайсковы сьцяг