Сьцяг Каталёніі
Выгляд
| Сьцяг Каталёніі | |
| Каталёнія | |
| Прапорцыі | 2:3 |
|---|---|
| Прыняты | 18 сьнежня 1979 |
| Тып | абласны |
| Дызайн | чатыры чырвоныя паласы разьмешчаныя зьлева направа. Паміж імі жоўтыя палосы |
Санье́ра (па-каталянску: senyera, «сыгнальны сьцяг») — сьцяг Каталёніі, створаны на грунце гербу Каралеўства Арагон. Складаецца з чатырох чырвоных палос на залацістым тле. Палосы намаляваныя зьлева направа.
Герб Арагону часта завуць арагонскія палосы. Яны паслужылі асновай для знакаў чатырох гішпанскіх абласьцёў — Каталёніі, Арагону, Балеарскіх астравоў і Валенсіі, а таксама сотняў гербаў і сьцягоў земскіх адзінак, якія разьмешчаныя ў гэтых абласьцях.
На каталёнскай мове гэты сьцяг часта завуць «Сэньіяль рэіяль», то бок «каралеўскі сьцяг». На арагонскай мове ён завецца «о сінял д Аракгон» — «сьцяг Арагону».