Сьпіс хакейных чэмпіянатаў сьвету паводле наведвальнасьці
Сьпіс адлюстроўвае 30 найбольш наведваных чэмпіянатаў сьвету па хакеі з шайбай (з 76-ці). Рэкорд па агульнай наведвальнасьці мае чэмпіянат 2014 року ў Беларусі (643 434 гледачы), а па сярэднематчавай — турнір 1985 у Чэхаславаччыне (10 289 гледачоў)[1].
У сьпіс ня ўключаныя Алімпійскія гульні, паколькі з 1972 року яны аддзеленыя ад чэмпіянатаў сьвету, хоць і ладзяцца пад эгідай ІІХФ. Нягледзячы на неахвоту ў пэўных колах ладзіць у адзін год і чэмпіянат сьвету, і алімпійскія спаборніцтвы, тры найбольш наведваныя чэмпіянаты праходзілі акурат у гады Алімпіядаў (2010 і 2014) або Кубку сьвету (2004).
Варта ўлічваць, што з-за рознай колькасьці камандаў-удзельніц у розныя гады колькасьць гульняў на чэмпіянаце сьвету вар’явалася ад 32 у 1979 да 64 з 2012 року, таму ў роўнай ступені для вымярэньня посьпеху таго ці іншага турніру важная статыстыка «наведвальнасьць за гульню». Сем турніраў мелі сярэдні паказьнік больш за 9000 гледачоў за гульню: у 1985, 1986, 1989, 1997, 2004, 2010 і 2014 гадох, а два зь іх пераўзышлі 10-тысячную адзнаку.
Адна краіна — Швэцыя — чатыры разы трапіла ў топ-30 найбольш наведваных турніраў; яшчэ чатыры — Нямеччына, Фінляндыя, Чэхаславаччына і Швайцарыя — сустракаюцца ў гэтым сьпісе тройчы. Агулам у сьпісе 14 розных краінаў.
Сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Год | Краіна | Агульная наведвальнасьць | Колькасьць гульняў | Сярэднематчавая наведвальнасьць |
---|---|---|---|---|---|
1. | 2014 | Беларусь | 643 434 | 64 | 10 054 |
2. | 2004 | Чэхія | 552 097 | 56 | 9858 |
3. | 2010 | Нямеччына | 548 768 | 56 | 9799 |
4. | 1997 | Фінляндыя | 504 943 | 52 | 9710 |
5. | 2008 | Канада | 477 040 | 54 | 8834 |
6. | 2003 | Фінляндыя | 454 693 | 56 | 8119 |
7. | 2012 | Фінляндыя Швэцыя | 451 054 | 64 | 7048 |
8. | 2013 | Швэцыя Фінляндыя | 427 818 | 64 | 6685 |
9. | 2001 | Нямеччына | 407 547 | 56 | 7277 |
10. | 2011 | Славаччына | 406 804 | 56 | 7264 |
11. | 1989 | Швэцыя | 388 190 | 40 | 9704 |
12. | 2009 | Швайцарыя | 379 044 | 56 | 6768 |
13. | 1986 | СССР* | 362 710 | 40 | 9067 |
14. | 2007 | Расея | 330 708 | 56 | 5905 |
15. | 1985 | Чэхаславаччына* | 411 555 | 40 | 10 289 |
16. | 1995 | Швэцыя | 325 571 | 40 | 8139 |
17. | 2006 | Латвія | 324 794 | 56 | 5799 |
18. | 2005 | Аўстрыя | 323 974 | 56 | 5785 |
19. | 2000 | Расея | 318 449 | 56 | 5686 |
20. | 1991 | Фінляндыя | 310 627 | 40 | 7765 |
21. | 2002 | Швэцыя | 305 541 | 56 | 5456 |
22. | 1978 | Чэхаславаччына | 248 920 | 40 | 6223 |
23. | 1992 | Чэхаславаччына | 246 173 | 39 | 6312 |
24. | 1979 | СССР* | 244 819 | 32 | 7650 |
25. | 1990 | Швайцарыя | 236 150 | 40 | 5903 |
26. | 1998 | Швайцарыя | 231 748 | 49 | 5903 |
27. | 1993 | Нямеччына | 224 892 | 41 | 5485 |
28. | 1981 | Швэцыя | 221 515 | 32 | 6922 |
29. | 1987 | Аўстрыя | 216 125 | 40 | 5403 |
30. | 1983 | Заходняя Нямеччына | 211 523 | 40 | 5288 |
- * — гаспадары-пераможцы чэмпіянату
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Derrick. (20 жніўня 2010) 1985 IHWC, Czechoslovakia (анг.) International Hockey Forums. International Hockey Online. Праверана 26 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя чэмпіянатаў (анг.)