Сьпіс рабінаў Ружанаў
Выгляд
Сьпіс рабі́наў Ружа́наў (няпоўны) ў храналягічным парадку. Дзеля прагляду сьпісу ў альфабэтным парадку глядзіце катэгорыю Рабіны Ружанаў.
- Ізраэль бэн Шалом (XVII стагодзьдзе), забіты хрысьціянамі ў 1657 року як помста за сьмерць хрысьціянскага хлопчыка. Ягоныя нашчадкі пасьля гэтага ўзялі імя Зак, скарачэньне ад «Зэра Кадаш» (сьвятое семя)
- Тобія бэн Ёсэф (XVII стагодзьдзе), забіты хрысьціянамі ў 1657 року як помста за сьмерць хрысьціянскага хлопчыка
- Еганатан бэн Ёсэф (XVII стагодзьдзе)
- Шлёма бэн Эльханан (1685—1692)
- Ехезкель Катцэнэльбойген (?—1704)
- Мошэ Зэеў (?—?)
- Аарон Ха-Кахэн (XVIII стагодзьдзе)
- Эліэзэр (?—1715)
- Авігдор бэн Шмуэль («Харыф»; XVIII стагодзьдзе)
- Якаў Софэр Ха-Кахэн (XVIII стагодзьдзе), быў рабінам таксама ў Пінску, дзе й пахаваны. Быў таксама софэрам
- Ізраэль Гальперн (?—1819)
- Ісаак Хавэр (1819—1833)
- Эфраім Залман (?—?)
- Гірш Закін (1838—?)
- Дубэр Кэсьцін (XIX стагодзьдзе)
- Якаб Эйзэр Шарашоўскі (XIX стагодзьдзе)
- Мардэхай Гімпэль Яфэ (Іофэ; 1856—1888), каляніст у Эрэц-Ісраэль
- Шабтай Валах (1888—?), нашчадак Закаў і дзядзька Максіма Літвінава, наркама замежных справаў СССР
- Залман Вайс (XX стагодзьдзе)
- Іцхак Ігнац Лембергер (1912—?)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rabbis of Ruzhany (анг.)
- Rabbis in Ruzhany (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |