Сьмёргасторта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьмёргасторта

Сьмёргасторта (па-швэдзку: smörgåstårta, даслоўна па-беларуску: бутэрбродны торт) — страва швэдзкай кухні, якая ўяўляе сабой шматслаёвы бутэрброд, які нагадвае торт[1]. Складаецца з змазаных маслам лустаў хлебу, накладзеных адна на адну, між якімі кладзецца разнастайнае начыньне (яйкі, шынка, ракі, вэнджаны ласось і г.д.). Лусты хлеба таксама могуць чаргавацца (луста белага— луста чорнага). Звонку торт змазваецца плаўленым сырам, маянэзам, або сьмятанай, апасьля чаго ўпрыгожваецца кавалкамі гародніны й садавіны (гуркоў, памідораў, лімонаў і г.д.), а таксама крэвэткамі, ракамі, кавалкамі вяндліны, яйкамі і да т.п.[2]

Сацыяльны сэнс стравы ў тым, што кожны госьць бярэ па кавалку торту, як і лусту хлебу, што ўзмацняе суполнасьць. Страву падаюць халоднай і яна замяняе гарачую. Да яе могуць падаваць каву, гарбату, піва, віно, мінэральную ваду, безалькагольныя напоі. Вырабляецца як у хатніх умовах, так і прафэсыйнымі кандытарамі. Па форме сьмёргасторта можа быць круглай, квадратнай, або прастакутнай. Бутэрбродны торт бярэ пачатак ад традыцыйных швэдзкіх бутэрбродаў адкрытага тыпу.

Сьмёргасторта вельмі папулярна на сямейных сьвятах, а таксама на Нацыянальны дзень Швэцыі, аднак не прысутнічае на стале падчас рэлігійных сьвятаў (Божае Нараджэньне, Вялікдзень).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]