Сьляпун букавінскі
| Сьляпун букавінскі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Сьляпунавыя (Spalacidae) |
| Род | Сьляпун (Spalax) |
| Від | Сьляпун букавінскі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Spalax graecus Nehring, 1898 | |
Сьляпун букавінскі (Spalax graecus) — жывёла клясы сысуноў сямейства сьляпунавыя (Spalacidae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Румыніі, Малдове й Украіне. Ён насяляе стэпавыя лугі, пашы, невялікія апрацаваныя палі і фруктовыя сады, часта аддаючы перавагу паўночным экспазіцыям. Вельмі засушлівых раёнаў пазбягае. Асобіны збіраюцца зімой, але разыходзяцца летам.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго даўжыня складае ад 217 да 280 мм, маса ад 415 да 700 г. Хваста няма. Spalax можна адрозніць ад усіх астатніх грызуноў па адсутнаьсці якіх-небудзь вонкавых адтулін для вачэй, хоць маленькія вочкі маюцца пад скурай. Валасяны полаг мяккі і доўгі. Верх жоўта-карычневы, а ніз — шэры або шэра-карычневы. Дыплоідны храмасомны набор гэтага віду зьмяшчае 62 храмасомы (2n=62).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьляпун букавінскі капае шырокія і складаныя сістэмы тунэляў з камерамі для гнездаваньня, каморамі і прыбіральнямі. Сілкуецца цыбулінамі, каранямі, клубнямі і іншымі падземнымі часткамі шэрагу расьлін. Створаны запас дасягае вагі ад 0,4 да 12 кг.
Спарваньне адбываецца ў перыяд са студзеня па сакавік. Ад двух да чатырох нашчадкаў нараджаецца ў сакавіку ці красавіку. Саміцы могуць упершыню размнажацца на другім годзе жыцьця.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Dando, T. 2020. Spalax graecus. The IUCN (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |