Сьвіслацкая пушча
Выгляд
Сьвіслацкая пушча — паўночная частка Белавескай пушчы на правым беразе ракі Нараў, у Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Плошча 25 тыс. га.
Паўночную ўскраіну займаюць чарнічныя ды мшыстыя боры і суборы. У цэнтральнай частцы ў даліне ракі Рудаўка і ўздоўж Нарава на нізінных праточных балотах растуць чорнаалешнікі зь дзялянкамі ельнікаў і шыракалістых лясоў. У паўднёвай частцы масівы верхавых (хваёвых), пераходных і нізінных (пухнатабярозавых), а таксама бязьлесных гіпнава-асотавых балатоў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Свислочская пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9