Сьвяты Бутвід
Выгляд
Сьвяты Бутвід | |
Сьвяты Бутвід | |
Сьвяты | |
---|---|
Памёр | каля 1120 |
Дзень памяці | 28 ліпеня |
Бутвід (лац. Butvidis[1], швэдз. Botvid; ? — каля 1120) — хрысьціянскі місіянэр у Швэцыі, Сьвяты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нрадзіўся ў Сёдэрманляндзе (Швэцыя), выправіўся ў гандлёвае падарожжа ў Ангельшчыну, дзе пазнаёміўся з хрысьціянствам і навярнуўся ў хрысьціянскую веру[2]. Сьвяты Зігфрыд з Вэкшэ разам зь Сьвятым Давідам і Сьвятым Эскілем адправілі Бутвіда назад у Швэцыю у якасьці місіянэра. Місіянэры пашыралі хрысьціянства ў асноўным у Сёдэрманляндзе і Вэстманляндзе, у ваколіцах возера Мэлярэн.
Паводле легенды, Бутвіда забілі сякерай падчас катаньня на лодцы. Спачыў у Салемскай царкве (Salems kyrka) каля 1120 году.