Сьвята сьвятла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвята сьвятла ў 2010 годзе

Сьвя́та сьвятла́ (па-француску: fête des lumières) — традыцыйнае сьвята ў горадзе Ліёне, якое праходзіць напачатку сьнежня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвята сьвятла

Пачатак сьвяткавання адносіцца да 1643 году, калі ва ўсёй Эўропе зьявілася эпідэмія чумы. Гарадзкія дарадцы прынялі пастанову зьвярнуцца непасрэдна да Дзевы Марыі з просьбай пра заступніцтва і прынялі загадзя абяцаньне ўсімі даступнымі ім сіламі праславіць яе. 8 верасьня чума сьціхла, і Ліён стаў адзіным у Францыі горадам, які практычна не закранула эпідэмія.

Абяцаньне было ўвасоблена ў выглядзе статуі Маці Божай, выкананай з пазалочанай бронзы. Аднак у верасьні, як правіла, адбываецца паводка, якая ўскладняла доступ да месца знаходжаньня статуі. Таму цырымонія была перанесена на 8 сьнежня. У дзень, прызначаны для правядзеньня гарадзкога сьвята, надвор’е было вельмі дрэннае. Аднак паўсюль панавала агульная радасьць, горад быў упрыгожаны агнямі, званілі званы і стралялі гарматы. Аднак як толькі кардынал дэ Богард асьвяціў статую, распачалася навальніца, і з прычыны непагадзі агні давялося пагасіць і скончыць цырымонію.

Калі навальніца прайшла, насельніцтва яшчэ знаходзілася ў сьвяточным настроі і без афіцыйнага на тое ўказаньня запаліла паўсюдна агні, працягнуўшы сьвята. Так зьявілася традыцыя ілюмінацыі.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З часам сьвята набыла сьвецкі характар. Муніцыпалітэт Ліёну ўсьвядоміў, што штогадовыя сьнежаньскія ілюмінацыі значна падвышаюць прывабнасьць гораду ва ўсіх значэньнях гэтага слова: «…падсвятленьне ўяўляе сабой унікальны спосаб адназычць асаблівасьці гораду, яго сьцен і архітэктурных скарбаў».

У 1989 г. быў зацьверджаны «Плян Асвятленьне», згодна зь якім прынята штоноч асьвятляць 325 грамадзкіх будынкаў гораду. У 2002 годзе сьвята было заменена Фэстам агнёў, які доўжыцца чатыры дні з 8 сьнежня. Штогод гэта велічнае сьвята прыцягвае ў горад да трох мільёнаў турыстаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвята сьвятласховішча мультымэдыйных матэрыялаў