Перайсьці да зьместу

Сьветлата (колер)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьветлата — адна з асноўных характарыстак колеру нараўне з насычанасьцю й тонам. Гэта суб'ектыўная яркасьць участку выявы аднесеная да суб'ектыўнай яркасьці паверхні, успрыманай чалавекам як белая.

Важна адзначыць менавіта адноснасьць успрыманьня. Калі паглядзець на ліст выявы на паперы пры сьвятле лямпы і пры яркім сонечным сьвятле, колькасьць адлюстраванага сьвятла ад участку выявы будзе адрозьнівацца ў разы, аднак адносна самога сьветлага ўчастку паверхні — незапячатанай паперы, успрыманая яркасьць будзе адной і той жа.