Сынадычны пэрыяд
Сынады́чны пэры́яд абаро́ту (ад грэц. synodos — зборы, зьяднаньне) — прамежак часу між двума пасьлядоўнымі аднолькавымі канфігурацыямі плянэты (або іншага цела Сонечнай сыстэмы).
Цягам сынадычнага пэрыяду цела Сонечнай сыстэмы (Месяц, плянэта або астэроід), з пункту гледжаньня зямнога назіральніка вяртаецца ў тое самае становішча адносна Сонца. Так, сынадычны пэрыяд абароту Месяца («сынадычны месяц») роўны часу, за які Месяц праходзіць праз усе фазы (напрыклад, ад поўні да поўні). Гэты пэрыяд можна адсачыць для плянэтаў і вылічыць сыдэрычны пэрыяд іхняга абароту паводле формулаў, прапанаваных Капэрнікам.
Сынадычныя пэрыяды непастаянныя з тае прычыны, што нябесныя целы рухаюцца сваёй арбітай нераўнамерна. Звычайна пазначаюць сярэдняе значэньне сынадычных пэрыядаў. Напрыклад, сынадычны месяц мае сярэднюю працягласьць 29,530588 сярэдніх сонечных содняў, хоць фактычнае значэньне можа адхіляцца ад сярэдняга ў межах 13 гадзінаў (то бок больш як на паўсодняў).
Сынадычныя пэрыяды плянэтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плянэта | Сынадычны пэрыяд | |
---|---|---|
Рокі | Дні | |
Мэркур | 0,317 | 115,88 |
Вэнэра | 1,599 | 583,92 |
Марс | 2,135 | 779,94 |
Юпітэр | 1,092 | 466,72 |
Сатурн | 1,035 | 398,88 |
Уран | 1,012 | 378,09 |
Нэптун | 1,006 | 369,66 |