Суфізм
Суфі́зм (па-арабску: تصوف) — рэлігійна-містычны кірунак у ісламе. Пад гэтым тэрмінам аб’ядноўваюцца ўсе мусульманскія вучэньні, галоўнай мэтай якіх зьяўляецца распрацоўка тэарэтычных падставаў і практычных спосабаў, якія забясьпечваюць магчымасьць непасрэдных зносінаў чалавека з Богам. Лічыцца, што першыя суфіі зьявіліся на рубяжы VIII і IX стагодзьдзяў у Іраку й Сырыі. Прызнаючы рэальным толькі існаваньне Алага, а навакольныя рэчы й зьявы — ягонай эманацыяй, пасьлядоўнікі суфізма аб’яўляюць вышэйшай мэтай жыцьця містычнае злучэньне душы чалавека з Богам, тым самым суфізм мае падабенства са сьветапоглядам дгармічных рэлігіяў. Суфіі спрабуюць зразумець патаемны сэнс караністычных адкрыцьцяў, для чаго строга прытрымліваюцца прадпісаньняў Карана й Суны, якія ўдзельнічаюць у чуваньнях, прымаюць абяцаньні, прытрымліваюцца дадатковых пастоў. Разам яны прапаведуюць містычную некарысьлівую любоў да Алага, жадаючы зьліцца зь ім. Канчатковай мэтай суфізма лічыцца зьнішчэньне сваіх якасьцяў як асобы, што павінна пацягнуць поўнае спалучэньне, зьліцьцё з чароўнай ісьцінай.
«Злучэньне з бажаством», па вучэньню суфізма адбываецца ў экстазе, да якога павінны даводзіць сябе вернікі. У араба-ісламскай тэрміналёгіі суфіем зьяўляецца той, хто закаханы ў ісьціну й рухаецца да дасканаласьці. Рух да нейкай абстрактнай праўды з дапамогай любові й адданасьці Богу суфіі называюць «тарыкатам» (шляхам).
Для раньняга суфізму характэрна пантэізм з асобнымі матэрыялістычнымі элемэнтамі. Пасьля пад уплывам нэаплятонаўскай, індыйскай філязофіі й некаторых ідэяў хрысьціянства цэнтральнае месца ў суфізьме займаюць аскетызм і скрайні містыцызм. У тэазофскай традыцыі суфізм атаясамліваецца з эзатэрычным ісламам.
Суфізм ёсьць неаднастайным рухам, то бок да яго далучаліся прадстаўнікі розных багаслоўскіх школаў і напрамкаў ісламу. Ён неаднаразова гуляў значную ролю ў палітычным жыцьці мусульманскіх краінаў як ідэалёгія паўстанцкіх рухаў, а таксама антыкаляніяльнай барацьбы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Суфізм (рас.)
- Аб суфізьме (рас.)
- Суфізм (рас.)
- Філязофія, гісторыя й тэрміналёгія суфізму (рас.)