Сутычка пад Сьвянцянамі
Выгляд
Сутычка пад Сьвянцянамі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
нерэґулярны аддзел польскіх (літоўскіх) паўстанцаў | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Браты Адольф і Станіслаў Кубліцкія | |||||||||
Колькасьць | |||||||||
30 людзей | 140 людзей | ||||||||
Сутычка пад Сьвянцянамі — сутычка лякальнага паўстаньня ў Завілейскім павеце (Сьвянцянскім) падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў.
11 красавіка 1831 году польска-літоўскія паўстанцы пад камандаваньнем братаў Адольфа і Станіслава Кубліцкіх з маёнтку Палесьсе, Барткевіча і ксяндза Лабудзя (усіх 30 людзей) напалі на расейскі гарнізон у Сьвянцянах, які складаўся з 80 вэтэранаў і 60 гвардзейцаў конных, але бяз коні, і стаяў у самым горадзе. Ксёндз Лабудзь, які на расейцаў націраў з крыжам, загінуў у гэтай атацы. Калі гвардзейцы вышлі з гарадку, паўстанцы занялі яго і ўзялі вэтэранаў у палон.
Паўстанцы заявілі стварэньне паўстанцкага ўраду й падпісалі ўрачысты акт канфэдэрацыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jacek Feduszka, Powstanie Listopadowe na Litwie i Żmudzi, w: Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1, ss. 128-129, у Інтэрнэце (пол.)
- Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 70, у Інтэрнэце (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |