Сусьветная рада русінаў
Сусьветная рада русінаў (па-русінску: Світова рада Русинів) — русінская сацыяльна-культурная арґанізацыя, што паўстала 22 сакавіка 1991 у Мэджылаборцах на 1-м Сусьветным канґрэсе русінаў. Кожныя два рокі арґанізоўвае Сусьветны канґрэс русінаў. Складаецца зь дзевяці прадстаўнікоў краінаў з значным насельніцтвам русінаў і кіраўніка Сусьветнага форуму русінскае моладзі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятарамі скліканьня канґрэсу былі шматлікія русінскія арґанізацыі, а менавіта: Rusynska Obroda (Русінскае адраджэньне) з Славаччыны, Stowarzyszenie Łemków (Ставарышчына лемкаў) з Польшчы, Obstestvo Karpatskych Rusynov (Таварыства карпацкіх русінаў) з Украіны, Руска матка (Руская маці) з Югаславіі/Сэрбіі (Ваяводзіна) і аб’яднаная дэлеґацыя русінскіх арґанізацыяў з ЗША ды Канады.
Старшыні Сусьветнае рады русінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Турак-Гэтэш (1991-2001) — Славаччына
- Аляксандар Зазулак (2001-2003) — Славаччына
- Анджэй Копча (2003-2005) — Польшча
- Пол Робэрт Маґочы (2005-2009) — Канада
- Д’юра Папуґа (2009-2011) — Сэрбія
- Штэфан Лявінец (2015 — дагэтуль) — Вугоршчына
Арґанізацыі, што ўваходзяць у склад Рады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rusynska Obroda (Русінскае адраджэньне) (Славаччына)
- Divadlo Alexandra Duchnovića (Тэатар Аляксандра Духновіча) (Славаччына)
- Stowarzyszenie Łemków (Ставарышчына лемкаў) (Польшча)
- Stowarzyszenie „Ruska Bursa” w Gorlicach (Ставарышчына „Руская Бурса” ў Ґорліцах) (Польшча)
- Obstestvo Karpatskych Rusynov (Таварыства карпацкіх русінаў) (Украіна)
- Obstestvo Aleksandra Duchnovycza (Таварыства Аляксандра Духновіча) (Украіна)
- Інститут карпатознавства (Інстытут карпатыкі) (Украіна)
- Руска матка (Руская маці) (Сэрбія)
- Drużtvo za ruski jazik i literaturu (Таварыства русінскае мовы й літаратуры) (Сэрбія)
- Katedra za rusinski jezik i knjiżevnost (Катэдра русінскае мовы й літаратуры) (Сэрбія)
- Spolećnost Pratel Podkarpalskie Rusi (Таварыства сяброў Падкарпацкае Русі) (Чэхія)
- Magyarorszagi Ruszinok Szervczete (Вугорская арґанізацыя русінаў) (Вугоршчына)
- Carpatho-Russian American Center (Карпатарускі амэрыканскі цэнтар) (ЗША)
- Carpatho-Rusyn Research Center, Inc. (карпатарусінскі навукова-дасьледчы цэнтар) (ЗША)
- Carpatho-Rusyn Society (Карпатарусінскае грамадзтва) (ЗША)
- Lemko Association (Лемкаўскі зьвяз) (ЗША)
- Rusin Association (Русінскі зьвяз) (ЗША)