Перайсьці да зьместу

Супрацьлеглы лік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Супрацьле́глы лік n' да пэўнага ліку n — гэта лік, які пры складаньні з n дае нуль.

n + n' = 0

Гэтую роўнасьць можна перапісаць наступным чынам:

n + n' — n = 0 — n

або

n' = -n

Такім чынам, супрацьлеглыя лікі маюць аднолькавыя модулі, але супрацьлеглыя знакі. У адпаведнасьці з гэтым лік, супрацьлеглы да n, абазначаюць -n.

Калі лік зьяўляецца дадатным, то супрацьлеглы да яго лік будзе адмоўным, і наадварот.

Нуль ня мае супрацьлеглага да сябе ліку (або, зь іншага боку, можна лічыць, што ён зьяўляецца адмоўным сам да сябе).