Абсалютная велічыня
Выгляд
(Перанакіравана з «Модуль ліка»)
Мо́дуль (абсалю́тная велічыня́) ліку (лат. modulus — «маленькая мера») — гэта адлегласьць гэтага ліку ад нуля.
Модуль рэчаіснага ліку фармальна вызначаецца наступным чынам:
- модулем нуля зьяўляецца нуль
- модулем дадатнага ліку зьяўляецца ён сам
- модулем адмоўнага ліку зьяўляецца лік, супрацьлеглы да яго.
Модуль звычайна абазначаецца сымбалямі «|» і «|». Напрыклад, запіс |a| чытаецца «модуль a» або «a па модулі».
Калі два лікі маюць аднолькавыя модулі, кажуць, што яны роўныя па модулі. З вызначэньня модулю вынікае, што калі лікі зьяўляюцца роўнымі па модулі, то яны або роўныя, або супрацьлеглыя.
Любы рэчаісны лік зьяўляецца здабыткам свайго модулю і функцыі знаку:
- a = sign(a) |a|