Суполка Анушкевічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суполка Анушкевічаў
Дата ўтварэньня 1956 год
Дата спыненьня існаваньня 1957 год
Тып падпольная
Юрыдычны статус нелегальная
Штаб-кватэра Ляхавічы
Вячаслаў Анушкевіч
Колькасьць супрацоўнікаў 3 чалавекі

Суполка Анушкевічаў — падпольная антысавецкая суполка, якая дзейнічала ў Ляхавічах у 1956—1957 гадох.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вячаслаў Анушкевіч (нар. 14 кастрычніка 1931 году) пасьля сканчэньня ў 1952 годзе двухгадовага аддзяленьня пры Інстытуце народнае гаспадаркі ў Менску працаваў спачатку ў Шчучыне, а потым у Ляхавічах, дзе нарадзіўся. У Ляхавічах Вячаслаў са сваім старэйшым братам Антонам і суседзкім хлопцам Юзікам Анушкевічам вырашылі пісаць і распаўсюджваць антысавецкія ўлёткі на пратэст супраць існай палітычнай і сацыяльнай рэчаіснасьці.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улёткі, як больш адукаваны, запісваў на аркушах паперы Вячаслаў. У іх утрымлівалася крытыка савецкіх парадкаў, свавольствы камуністычных функцыянэраў і чыноўнікаў, выкрываўся хвальш выбарчае сыстэмы. Улёткі, якія звычайна сканчаліся заклікам «Сьмерць камунізму!», распаўсюджваліся ў Ляхавічах, Баранавічах, у суседніх местах і мястэчках, у цягніках. Суполка дзейнічала каля паўтара году.

Арышт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вячаслаў Анушкевіч быў выяўлены па почырку на ўлётках. Арыштаваны 6 красавіка 1957 году, трываў працяглыя допыты й катаваньні ў баранавіцкай турме «Крывое кола» й у Берасьцейскім астрозе, ня выдаў сяброў і ўсю віну ўзяў на сябе. З чэрвеня 1957 году па красавік 1961 году адбываў пакараньне ў канцлягеры ў Мардовіі (Зубапалянаўскі раён, пас. Сасноўка, ЖХ 385-7/1).

Сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]