Перайсьці да зьместу

Судовы весьнік Плюс: Эканамічнае правасудзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Судовы весьнік Плюс: Эканамічнае правасудзьдзе
Тэматыка Права
Пэрыядычнасьць Штомесяцы
Краіна Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Адрас 220020 Беларусь, Менск, Валадарскага, д. 8
Заснавальнік Вярхоўны суд Беларусі
Выдавец Вярхоўны суд Беларусі
Галоўны рэдактар Н. С. Радкоўская.
Дата заснаваньня студзень 2014
Мова расейская,
беларуская
Аб’ём каля 50 старонак
Наклад 2000
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Судовы весьнік Плюс: Эканамічнае правасудзьдзе (па-расейску: Судебный вестник Плюс: Экономическое правосудие) — часопіс, які выдаецца Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Часопіс, які лічыцца інфармацыйна-аналітычным дадаткам да часопісу «Судовы весьнік», насамрэч, зьяўляецца асобным выданьнем. Пачаў выдавацца пасьля далучэньня Вышэйшага Гаспадарчага Суду да Вярхоўнага Суду Беларусі. Судовая ўлада Беларусі была злучаная і быў створаны адзіны суд, які быў вяршыняю судовае ўлады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 2014 году.

Выходзіць адзін раз у месяц.

Мова выданьня расейская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове.

Управа выданьня — 220020 Беларусь, Менск, вул. Валадарскага, д. 8.

Часопіс мае пасьведчаньне № 1676 ад 06.12.2013 году, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўны рэдактар — Натальля Сьвятаславаўна Радкоўская, якая адначасова робіць рэдактарам Судовага весьніку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]