Перайсьці да зьместу

Падводная лодка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Субмарына»)
Запыт «Субмарына» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Субмарына (неадназначнасьць)».
Расейская атамная падводная лодка тыпу «Акула» (SSBN «Typhoon»)

Падво́дная ло́дка (падлодка, субмарына ад анг. submarine, састарэлая назва падводны човен) — плывучае судна, здольнае апускацца і доўгі час дзейнічаць у падводным становішчы. Адрозьніваецца ад падводных апаратаў, якія маюць больш абмежаваную здольнасьць знаходзіцца пад вадой. Тэрмін часьцей за ўсё адносіцца да вялікага пілатуемага судна.

Хоць экспэрымэнтальныя падводныя лодкі былі пабудаваныя і раней, але канструкцыя сучасных падводных лодак зьявілася толькі ў XIX стагодзьдзі, калі яны былі прынятыя на ўзбраеньне шэрагу ваенна-марскіх сілаў. Упершыню шырока прымяняліся падчас Першай сусьветнай вайны (1914—1918), і цяпер стаяць на ўзбраеньні амаль ва ўсіх ваенна-марскіх флётах ўзброеных сіл шматлікіх дзяржаваў сьвету. Найважнейшай тактычнай уласьцівасьцю падводнай лодкі зьяўляецца ўтоенасьць. Вайсковае прымяненьне ўключае ў сябе напад на надводныя карабелі праціўніка, як гандлёвыя, гэтак і вайсковыя, напад на іншыя падводныя лодкі, абарону авіяносцаў, парушэньне блякады, выведку, звычайную сухапутную атаку, напрыклад, з выкарыстаньнем крылатых ракет, і таемная перавозка атраду адмысловага прызначэньня. Грамадзянскае выкарыстаньне ўключае марскую навуковую дзейнасьць, выратаваньне людзей, выведку і агляд аб’ектаў і тэхнічнае абслугоўваньне. Падводныя лодкі могуць быць выкарыстаньні для выкананьня больш спэцыялізаваных функцыяў, як то пошука-выратавальныя працы або для правядзеньня падводнага кабэльнага рамонту. Субмарыны таксама выкарыстоўваюцца ў сфэры турызму, а таксама для падводнай архэалёгіі.

Падводныя лодкі маюць шырокі дыяпазон тыпаў і магчымасьцяў. Яны вар’іруюцца ад невялікіх аўтаномных суднаў для аднаго ці двух чалавек, якія здольныя заставацца пад вадой на працягу некалькіх гадзінаў, да суднаў, якія могуць заставацца пад вадой на працягу шасьці месяцаў, як то расейскія падводныя лодкі тыпу «Акула», самыя вялікія падводныя лодкі калі-небудзь пабудаваныя. Субмарыны могуць працаваць на вялікіх глыбінях, большых за бясьпечную глыбыню, на якой могуць знаходзяцца вадалазы[1]. Сучасныя глыбакаводныя вадалазныя падводныя лодкі ствараны на базе батыскафу, які ў сваю чаргу быў вынадзены з вадалазнага калпаку.

Ваеннае ўжываньне

Падводная лодка тыпу «Агаё» запускае ракеты «Трайдэнт». (кампутарная графіка)

Падводныя лодкі ў асноўным выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі. У залежнасьці ад клясы і абсталяваньня яны могуць быць прызначаныя:

У гады Другой сусьветнай вайны Японія ўпершыню ўжыла падводныя авіяносцы.

  1. ^ «Worlds Biggest Submarine». English Russia.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]