Перайсьці да зьместу

Стрэймай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стрэймой»)
Стрэймай
Плошча 373 км²
Краіна Сьцяг Даніі Данія
Вобласьць Сьцяг Фарэрскіх выспаў Фарэрскія выспы
Насельніцтва (2010) 22 400
Каардынаты 62° пн. ш. 7° у. д. / 62° пн. ш. 7° у. д. / 62; 7Каардынаты: 62° пн. ш. 7° у. д. / 62° пн. ш. 7° у. д. / 62; 7
Стрэймай на мапе Даніі
Стрэймай
Стрэймай
Стрэймай

Стрэймай (па-фарэрску: Streymoy) — самы вялікі і самы густанаселены востраў Фарэраў. Тут разьмяшчаецца сталіца — Торсхаўн.

Выспа мае даўгаватую форму і цягнецца на 47 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ейная шырыня — 10 км. На паўднёва-заходнім ускрайку выспы знаходзяцца 2 фіёрда. Стрэймай характарызуецца пагорыстай мясцовасьцю (у асаблівасьці яго паўночна-заходняя частка), вышэйшая кропка — гара Капсэні (789 м).

Таксама як і на астатніх Фарэрскіх выспаз, на Стрэймое знаходзіцца мноства кароткіх ручаёў і маленькіх азёраў.

На высьпе пражывае 21 тыс. чалавек (каля 40% насельніцтва Фарэраў), большасьць якіх жыве ў сталіцы (18 тыс. чалавек).