Струга (футбольны клюб)
| Струга | |||||
| Заснаваны | 2015 | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Горад | Струга, Паўночная Македонія | ||||
| Стадыён | Гарадзкі пляж Умяшчальнасьць: 800 | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
| · 2024—2025 | 4 месца | ||||
| |||||
| fcstruga.com (макед.) | |||||
«Струга» (па-македонску: Струга) — паўночнамакедонскі футбольны клюб з Стругі. Быў закладзены ў 2015 годзе. Чэмпіён Паўночнай Македоніі (2023, 2024).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 2015 годзе[2], і адразу ж узяў удзел у розыгрышы Чацьвертай лігі Паўночнай Македоніі. У першы ж сэзон здабыў перамогу ў чэмпіянаце і прасунуўся ў Трэцюю лігу, у якой таксама адразу здабыў перамогу. Такім чынам, усяго за два гады клюб ужо вырушыў у Другую лігу. У лістападзе 2017 году клюб браў удзел Кубку Незалежнасьці, таварыскім турніры, які ладзіцца ў Альбаніі. У паўфінале дружына здабыла перамогу ў матчы супраць «Тыраны» зь лікам 1:0, а ў фінале «Струга» выгуляла чарнагорскі «Отрант» у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У Другой лізе клюб крыху затрымаўся, але прасунуўся ў элітны паўчночнамакедонскі дывізіён на сэзон 2019—2020 гадоў. У 2021 годзе «Струга» брала ўдзел у розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў, дзе саступіла латвійскай «Ліепае». Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны, а праз сэзон абараніла тытул.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/struga-trim-amp-lum/mitarbeiterhistorie/verein/64534
- ^ «Struga». Macedonian Football.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)