Міля
Выгляд
(Перанакіравана з «Статутная міля»)
Міля (па-лацінску: milia passuum — тысяча падвойных рымскіх крокаў) — шляхавая мера для вымярэньня адлегласьці.
Міля ўжывалася ў шэрагу краін у старажытнасьці, а таксама ў шматлікіх сучасных краінах да ўводзін мэтрычнай сыстэмы мер. У краінах з немэтрычнай сыстэмай мер міля ўжываецца да цяперашняга часу. Велічыня мілі розная ў розных краінах і вагаецца ад 0,58 км (Эгіпэт) да 11,2 км (старачэская міля).
- Старажытнарымская (міліятрый): 1 міля = 1,598 км (па іншых дадзеных 1,480 км)
- Стараруская: 1 міля = 7 вёрст = 7,4676 км
- Брытанская й амэрыканская: 1 міля = 8 фурлонгаў = 1,6093 км
- Марская: 1 міля = 1,852 км
- Геаграфічная (нямецкая): 1 міля = 1/15° экватара = 7,420 км
- Швэдзкая: 1 міля = 10 км