Стары Райн
Выгляд
Аўдэ-Райн (па-нідэрляндзку: Oude Rijn) або Стары Рэйн — адзін з рукавоў дэльты Райна, празь які да гадоў Сярэднявечча праходзіла галоўнае рэчышча гэтай ракі. Даўжыня Аўдэ-Райна складае 52 км.
У старажытнасьці па ім праходзіла паўночная мяжа Рымскай імпэрыі. Як брод праз гэты рукаў Райна быў пабудаваны Утрэхт. Таксама на Аўдэ-Райне стаіць Лейдэн.
Да XVII стагодзьдзя Стары Райн стаў практычна непрыдатны для суднаходзтва.