Старая Рыга
Выгляд
| Старая Рыга | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Латвія |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | i, ii |
| ID | 852 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1997 (21) |
Стара́я Ры́га (па-латыску: Vecrīga, таксама вядома як Вэцры́га) — найстарэйшая частка Рыгі, на правым беразе ракі Дзьвіны, знакамітая сваімі саборамі і іншымі гістарычнымі будынкамі.
Абмежаваная Набярэжнай 11 лістапада, вуліцай 13 студзеня, вуліцай Крыш’яна Валдэмара і бульварамі Аспазыі і Зыгфрыда Ганны Мэеравіца. У 1967 годзе Стары горад атрымаў статус ахоўнай тэрыторыі, з 1983 году — гораду-помніку, у 1997 годзе гістарычны цэнтар Рыгі ўключаны ЮНЭСКО ў сьпіс сусьветнае спадчыны.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па вуліцы Крыш’яна Валдэмара месьціўся Банк Латвіі. На Вальнай вуліцы знаходзілася фондавая біржа «Насдак Рыгі».