Перайсьці да зьместу

Старажытнагрэцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старажытнагрэцкая мова
Ἑλληνική
Пачатак Гамэравай «Адысэі»
Рэгіён усход Міжземнага мора
Клясыфікацыя індаэўрапейская, элінская
Афіцыйны статус
Статус: 9 выключна другая мова[d][1]
Пісьмо грэцкі альфабэт[2] і Лінейнае пісьмо Б[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) grc
ISO 639-2(Т) grc
ISO 639-3 grc

Старажытнагрэ́цкая мо́ва — назва грэцкай мовы ў тым выглядзе, у якім яна існавала ў архаічным (каля IX—VI стагодзьдзе да н. э.), клясычным (каля V—IV стагодзьдзе да н. э.) і эліністычным (каля III стагодзьдзя да н. э. — VI стагодзьдзе н. э.) пэрыядах антычнай Грэцыі і антычнасьці ў цэлым. Папярэднічала ёй у 2 тысячагодзьдзі да н. э. мікенская мова. Яе эліністычная фаза, вядомая як кайнэ ці біблійная грэцкая мова, на апошнім этапе плаўна перацякае ў сярэднявечную грэцкую мову.

Старажытнагрэцкай мовай пісаў Гамэр і клясычныя атэнскія гісторыкі, драматургі ды філёзафы. Лацінізаваныя формы старажытнагрэцкіх словаў шырока ўжываюцца ў навуковых назвах відаў і ў навуковай тэрміналёгіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]