Станіслаў Берсан
Станіслаў Берсан | |
Наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту | |
---|---|
26 лістапада 1917 — 25 лютага 1918 | |
Наркам дзяржкантролю Літбел ССР | |
люты 1919 — 21 красавіка 1919 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1895 Варшава, Варшаўскі павет, Варшаўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: | 21 красавіка 1919 (24 гады) |
Партыя: | КПСС (з 1917 году) |
Станісла́ў Ігна́тавіч Бе́рсан (1895, Варшава, Расейская імпэрыя — 21 красавіка 1919) — савецкі партыйны і ваенны дзяяч, намесьнік старшыні Менскага савету, наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой у Швайцарыі і Францыі.
У 1917 абвясьціў сябе польскім сацыялістам, далучыўся да менскіх бальшавікоў (Кнорына і іншых). У 1917 намесьнік старшыні Менскага Савету, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Чалец дэлегацыі ВРК па падпісаньню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 сьнежня) 1917 году дамовы зь нямецкім камандваньнем аб перамір’е на Заходнім фронце. Зь лістападу 1917 году наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту[1].
Заснавальнік і рэдактар бальшавіцкай газэты «Prawda» («Праўда»), пазьней «Polska prawda» («Польская праўда»), чалец праўленьня (бюро) Менскай групы СДКПіЛ. Зь лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].
У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянэрамі з арміі гэнерала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага (палякі, што раней служылі ў расейскім войску), расстраляны[1].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягоным імем была названа вуліца ў Менску.