Перайсьці да зьместу

Стальны Альхімік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стальны альхімік (па-японску: 鋼の錬金術師, Hagane no Renkinjutsushi, літар. Суцэльнаметалічны альхімік, па-ангельску: Fullmetal Alchemist) — сэрыя манґі, напісаная й праілюстраваная Хірому Аракава. Яго першую адаптацыю анімэ зьняў Сэйдзі Мідзусіма, а другую — Ясухіра Ірыэ. Сьвет «Стальнога альхіміка» уяўляе сабой стымпанк, падобны да таго, што быў пасьля Эўрапейскай прамысловай рэвалюцыі. У гэтым выдуманым сусьвеце, у якім альхімія зьяўляецца адным з самых перадавых навуковых мэтадаў, вядомых чалавеку, апавядаецца гісторыя пра братоў Эдварда і Альфонса Элрыкаў, якія жадаюць аднавіць свае целы з дапамогай філязофскага каменя, пасьля няўдалай спробы ўваскрэсіць сваю маці праз альхімію. Манґа публікавалася з жніўня 2001 году выдавецтвам Enix, цяпер вядомым як Square Enix, у японскім штомесячным часопісе Gekkan Shōnen Gangan, да чэрвеня 2010 году, і налічвае 108 эпізодаў, сабранымі ў дваццаці сямі тамах. Манґа была адаптавана ў анімэ-сэрыял вытворчасьці BONES, які налічвае 51 эпізод. Анімэ трансьлявалася ў Японіі з 4 кастрычніка 2003 году па 2 кастрычніка 2004 году на тэлеканалах MBS-TBS і Animax. Пазьней на экраны выйшаў фільм «Сталёвы альхімік: Заваёўнік Шамбалы» — сіквел, які завяршыў гісторыю анімэ. Пасьля гэтага быў створаны другі анімэ-сэрыял пад назовам «Сталёвы альхімік: Братэрства», які пачаў трансьлявацца ў Японіі 5 красавіка 2009 году на канале MBS-TBS. Гэты сэрыял больш адпавядаў арыґінальнаму сюжэту мангі, чым яго папярэднік. «Сталёвы альхімік: Братэрства» (鋼の錬金術師 FA) скончыўся 4 ліпеня 2010 году, і налічвае 64 эпізода. І анімэ, і манґа дасягнулі вялікага посьпеху ў Японіі й за яе межамі. У 2004 годзе манґа атрымала ўзнагароду Shōgakukan у катэгорыі shōnen, адну з самых прэстыжных узнагарод, якая штогод уручаецца ў Японіі. У 2003 годзе анімэ атрымала ўзнагароду Anime Grand Prix у катэгорыі лепшае анімэ, а ў 2007 годзе яно выйграла American Anime Awards у пяці розных катэгорыях. Таксама ў рэйтынгу ста самых папулярных анімэ 2006 году, апублікаваным TV Asahi, Стальны альхімік заняў першае месца, а да сакавіка 2008 году было прададзена больш за трыццаць мільёнаў копіяў манґі. У той час як у 2009 годзе гэта была чацьвёртая самая прадаваная манґа ў Японіі. Крытыкі з розных мэдыйных кангламератаў станоўча адклікаліся аб сэрыяле, асабліва за разьвіцьцё пэрсанажаў, экшн-сцэны, сымбалізм і філязофскія спасылкі.

У цэнтры апавяданьня — браты Эдвард і Альфонс Элрыкі, якія жывуць у невялікім мястэчку ў выдуманай краіне пад назовам Аместрыс. Іх бацька, Гоґенхайм, уцёк з дому, калі яны былі яшчэ малымі, а праз гады іх маці, Трыша Элрык, памірае ад невылечнай хваробы, пакідаючы братоў Элрыкаў адных. Пасьля сьмерці маці Эдвард вырашае ўваскрэсіць яе з дапамогай альхіміі, адной з самых перадавых навуковых тэхнік, вядомых чалавеку. Аднак спроба аказалася няўдалай, і ў выніку Эдвард страціў левую нагу, а Альфонс — цела. Імкнучыся выратаваць брата, Эдвард ахвяруе сваёй правай рукой, каб запячатаць душу Альфонса ў дасьпехі. Пасьля гэтага альхімік па імені Рой Мустанг наведвае братоў Элрыкаў і прапануе Эдварду пайсьці на службу ў Дзяржаўныя Ўзброеныя Сілы і такім чынам знайсьці спосаб аднавіць іх целы. Пазьней левая нага і правая рука Эдварда былі заменены на «аўтабраню», тып удасканаленага пратэза, які зрабілі яго сяброўка Вінры Рокбэл і яе бабуля Пінако.

Эдвард імкнецца стаць дзяржаўным альхімікам (па-японску: 国家錬金術師 kokka renkinjutsushi) і, здаўшы цяжкі іспыт, яму ўдаецца дасягнуць жаданага званьня, за што яго называюць «стальным альхімікам». У пошуках філязофскага каменя браты Элрыкі змагаюцца з рознымі людзьмі, а таксама рознымі антаганістамі, некаторыя зь якіх таксама шукаюць камень; сярод іх Шнар, адзін з тых, хто выжыў у Ішвалскай вайне, ён імкнецца адпомсьціць дзяржаўным альхімікам за зьнішчэньне яго народа, і гамункулы, група чалавекападобных істот, якія валодаюць здольнасьцю аднаўляцца пасьля любой траўмы, з-за таго што ў іх ёсьць фальшывыя фрагмэнты філязофскага каменя. Па ходзе гісторыі Эдвард і Альфонс выяўляюць, што Аместрыс быў створаны гамункуламі, якія таемна кантралююць армію. Яны таксама выяўляюць, што некаторыя з высокапастаўленых чыноўнікаў кантралююцца стваральнікам гамункулаў, чалавекам, вядомым як «Бацька», які плянаваў выкарыстаць Аместрыс як гіганцкі трансмутацыйны круг і такім чынам ператварыць усю краіну ў філязофскі камень. Калі Эдвард і Альфонс выяўляюць пляны «Бацькі», разам зь іншымі сябрамі Дзяржаўных Узброеных Сіл яны вырашаюць перамагчы яго.

Адрозьненьні паміж фарматамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае анімэ сэрыі прытрымліваецца гісторыі манґі да 25 эпізоду, хоць некаторыя адрозьненьні прыкметныя з самага пачатку. Калі браты Элрык і іх сябар Вінры Рокбэл адпраўляюцца ў Даліну Раш, зьяўляецца альхімік па імені Дантэ, якая аказваецца антаганістам анімэ, бо яна не зьяўляецца ў мандзе. Некалькі стагодзьдзяў таму, перад пачаткам сэрыяла, яна і Гоґенхайм стварылі філязофскі камень і дасягнулі свайго роду бесьсьмяротнасьці, пераводзячы свае душы з аднаго цела ў іншыя, але з часам Гоґенхайм пачынае адчуваць сябе вінаватым за тое, што ахвяраваў такой колькасьцю жыцьцяў і вырашае пакінуць Дантэ. Пазьней Дантэ выкарыстоўвае гамункулаў, якія зьяўляюцца вынікам няўдалых трансмутацый чалавека, каб браты Элрыкі маглі стварыць для яе філязофскі камень.

Калі Гоґенхайм сутыкаецца з Дантэ, каб тая пакінула яго дзяцей у спакоі, яна адчыняе Дзьверы праўды й кідае яго ўнутар. Калі Шнару ўдаецца стварыць філязофскі камень, ён пераносіць яго ў цела Альфонса, што робіць яго мішэньню Дантэ. Пасьля таго, як Энві выкрала яго, Эдвард адпраўляецца выратаваць яго, але гамункул забівае яго, таму Альфонс выкарыстоўвае ўвесь камень, каб ажывіць брата, зьнікаючы пры гэтым. Зь іншага боку, Дантэ спрабуе ўцячы, але яе забівае гамункул Абжора. Эдвард, ажыўлены, вырашае аддаць сваё жыцьцё ў абмен на вяртаньне брата; у выніку Эдвард трапляе ў паралельнае вымярэньне (наша рэальнасьць на мяжы 20-га стагодзьдзя), а Альфонс аднаўляе сваё цела.

У гэтым новым сьвеце Эдвард сустракае свайго бацьку, які тлумачыць, што кожны, хто памірае ў гэтым вымярэньні, ператвараецца ў энэрґію, якая выкарыстоўваецца ў яго сьвеце для альхімічнай трансмутацыі, навукі, якую нельга выкарыстоўваць у гэтым сьвеце. Разлучаны са сваім братам, Альфонс страціў успаміны пра час, які ён жыў як дасьпехі, але вырашае яшчэ раз трэнавацца з Ізумі, каб знайсьці спосаб вярнуць брата. У той жа час Эдварду цікава даведацца пра ракеты, бо ён спадзяваецца, што палёт у космас — гэта спосаб вярнуцца ў свой сьвет. Гісторыя анімэ працягваецца ў фільме «Сталёвы альхімік: Заваёўнік Шамбалы» з мэтай даць гісторыі канчатковае завяршэньне, аднак канец, прадстаўлены ў ім, зноў неадназначны.

Праз гэтых адрозьненьняў быў створаны другі анімэ-сэрыял, Сталёвы альхімік: Братэрства, які быў больш верны гісторыі мангі.

Асаблівасьці сэрыяла

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне сэрыяла разгортваецца ў выдуманым сусьвеце ў стылі стымпанк, падобным да сусьвету пасьля Эўрапейскай прамысловай рэвалюцыі, дзе альхімія зьяўляецца адной з самых перадавых навук, вядомых чалавеку, але ня ўсе гэроі здольныя карыстацца ёй. Таму што пэўны тып навыку неабходны, каб навучыцца валодаць яго ўласьцівасьцямі. У мандзе і другой сэрыі анімэ жыхары Сіна выкарыстоўваюць тып альхіміі пад назвай «алкаґестрыя», якая засяроджваецца на гаеньні ран.

Пэрсанажы ў сэрыяле падзелена на розныя расы: большасьць з гэтых рас — гэта людзі, якія сталі мутантамі з дапамогай альхіміі. Найбольш вядомымі расамі, акрамя людзей, зьяўляюцца гамункулы (ホムンクルス homunkurusu), група чалавекападобных істот, якія валодаюць здольнасьцю аднаўляцца пасьля любой траўмы дзякуючы валоданьню фальшывымі фрагмэнтамі філязофскага каменя; і хімеры (キメラ kimera), істоты, створаныя праз альхімію шляхам зьмешваньня двух ці больш жывых людзей рознага ґенэтычнага складу з жывёлай.

Некаторыя з пэрсанажаў, якія зьяўляюцца ў сэрыяле, адпраўляюцца на пошукі філязофскага каменя, узмацняльніка альхімічнай сілы, які дазваляе ім іґнараваць прынцыпы эквівалентнага абмену, бо для атрыманьня чагосьці неабходна ахвяраваць чымсьці раўнаважным. З часам яны спрабуюць стварыць імітацыю каменя з дапамогай навуковых дасьледаваньняў, але яго магутнасьць не параўнальная з арыґінальным камянём, і ён мае тэндэнцыю разбурацца пры празьмерным выкарыстаньні. Большасьць падзеяў у гісторыі адбываецца ў Аместрысе, краіна з круглай формай, якой кіруюць ваенныя.

Эдвард Элрык (па-японску: エドワード・エルリック), таксама вядомы як «Стальны альхімік».

Самы малады дзяржаўны альхімік у сэрыяле, зьяўляецца галоўным гэроем. Разам са сваім малодшым братам, Альфонсам, ён шукае філязофскі камень у надзеі вярнуць іх целы, бо Эдвард страціў левую нагу ў няўдалай спробе ажывіць сваю маці з дапамогай альхіміі, а правую руку — шляхам заключэньня душы Альфонса ў браню. Пасьля яго левую нагу й правую руку замянілі на Аўтабраню.

Альфонс Элрык (па-японску: アルフォンス・エルリック)

Малодшы брат Эдварда й разам зь ім шукае філязофскі камень у надзеі вярнуць іх целы. У адрозьненьне ад Эдварда, які страціў руку й нагу, Альфонс страціў усё цела, таму душа Эдварда была заключана ў дасьпехі. З-за памеру дасьпехаў яго заўсёды памылкова прымаюць як старэйшага брата.

Рой Мустанг (па-японску: ロイ・マスタング), таксама вядомы як «Вогнены альхімік»

Мае званьне палкоўніка Дзяржаўных Узброеных Сіл, хоць у пачатку гісторыі, калі ён упершыню сустракае Эдварда і Альфонса, ён быў падпалкоўнікам. Імкнецца стаць ґенэралам Аместрыса, але гэта ў значнай ступені будзе залежаць ад падтрымкі яго падначаленых.

Вінры Рокбэл (па-японску: ウィンリィ・ロックベル)

Яна сяброўка дзяцінства братоў Элрыкаў. Жыве са сваёй бабуляй Пінако Рокбэл, якая выхоўвала яе пасьля сьмерці бацькоў падчас Ішвалскай вайны. Вінры зьяўляецца мэханікам аўтабрані й звычайна рамантуе мэханічныя канечнасьці Эдварда, калі той іх ламае.