Аляксандар Атрошчанкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
+выява
Радок 2: Радок 2:
| імя = Аляксандар Атрошчанкаў
| імя = Аляксандар Атрошчанкаў
| жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| жанчына = <!-- любое значэньне, калі так -->
| выява =
| выява = Alexander Otroschenkov.png
| памер =
| памер = 200пкс
| подпіс_пад_выявай =
| подпіс_пад_выявай =
| пасада = Прэс-сакратар «Эўрапейскай Беларусі»
| пасада = Прэс-сакратар «Эўрапейскай Беларусі»

Вэрсія ад 07:30, 17 красавіка 2011

Аляксандар Атрошчанкаў
Прэс-сакратар «Эўрапейскай Беларусі»
2008 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 сакавіка 1981
Менск
Грамадзянская кампанія: Эўрапейская Беларусь
Адукацыя: БДУ (ня скончыў), ЭГУ (ня скончыў)

Аляксандар Атрошчанкаў (нарадзіўся 22 сакавіка 1981, Менск) — беларускі грамадзкі актывіст, журналіст, фігурант «справы 19 сьнежня», вязень сумленьня паводле арганізацыі Amnesty International[1].

Адукацыя

Навучаўся на факультэце міжнародных зносінаў у Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, быў выключаны за палітычную дзейнасьць. Cтудэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «міжнароднае права».

Дзейнасьць

Ад 2000 году карэспандэнт сайту Хартыя'97. У сакавіку 2000 падчас сьвяткаваньня Дня Волі схоплены людзьмі ў масках ў раёне плошчы Якуба Коласа. Яго запхнулі ў міліцэйскую машыну, потым у аўтазак і каля 40 хвілін вазілі, жартуючы, што вязуць у Курапаты на расстрэл. Выкінулі ў сьнег за 15 кілямэтраў ад Менску. У 20012006 сябар арганізацыі «Зубр», браў удзел у яе акцыях. Ад 2008 прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». 12 чэрвеня 2008 асуджаны да 15 сутак арышту.

Падчас выбараў 2010 прэсавы сакратар штаба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. 19 сьнежня 2010 удзельнік акцыі пратэсту апазыцыі ў якасьці журналіста летувіскага парталу DELFI. 20 сьнежня 2010 затрыманы ў сябе дома. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па артыкуле 293 КК Беларусь — удзел у масавых беспарадках. Па сьведчаньнях жонкі, падчас знаходжаньня ў турме быў катаваны[2].

2 сакавіка 2011 асуджаны Фрунзэнскім судам Менска (судзьдзя Тацяна Чаркас) да 4 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[3].

Сям’я

Жанаты, жонка — Дар’я.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі