Розьніца паміж вэрсіямі «Поль Рыкёр»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Памер не зьмяніўся ,  10 гадоў таму
д
fix
(+ 5 катэгорыі з дапамогай HotCat, вікіфікацыя, артаграфія)
д (fix)
Памяць — захавальніца часу з аднаго боку, зь іншага памяці патрэбная [[мова]], як сродак увасабленьня. Таму памяць выконвае функцыі сьведчаньня аб падзеях, а мова служыць для структураваньня памяці. Для Рыкёра важным пытаньне было суаднясеньне і ўзаемадзеяньне асабістай і [[Калектыўная памяць|калектыўнай памяці]]. Узаемадзеяньне гэтых відаў памяці важнае таму, што на падставе гэтага паўстае [[ідэнтычнасьць]] асобнага індывіда. Паводле Поля Рыкёра існуюць два спосабы дзеяньня памяці: падзеі могуць уваскрашацца ў памяці, і мець характар пачуцьця, ці падзеі прымусова мэтанакіравана шукаюцца ў памяці.
 
Рыкёр цалкам прымае азначэньне [[П’ер Нара|П’ера Нара]] [[''[[месца памяці'']]'', дапрацоўвае яго і выкарыстоўвае ў сваіх філязофскіх разважаньнях. Аднак ён не пагаджаецца з супрацьпастаўленьнем памяці і гісторыі, як антаганістычных сутнасьцяў ([[Морыс Хальбвахс]]), у прыватнасьці ён прапануе панятак практыкуемая памяць, які мусіць азначаць прымусоўвае запамінаньне ў інтарэсах [[ідэалёгія|ідэалёгіі]] падзеяў агульнай гісторыі. Згодна [[Морыс Хальбвахс|Хальбвахса]], такі спосаб маніпуляваньня асабістай сьвядомасьцю далёкі ад паняцьця памяці, бо ён гвалтоўна насаджваецца чалавеку і не суадносіцца зь ягонай асабістай памяцьцю.
 
Разьвіваючы тэорыю памяці Поль Рыкёр асаблівую увагу удзяляе маральным момантам памяці, яе дзеяньні ў грамадзтве. Таму [[Калектыўная памяць|калектыўную памяць]], панятак уведзены ва ўжытак [[Морыс Хальбвахс|Морысам Хальбвахсам]], Рыкёр надзяляе якаснай характарыстыкай і ўводзіць панятак ''справядлівая памяць'' (калектыўная памяць, якая нясе маральны абавязак ажыцьцяўляць ці спрыяць ажыцьцяўленьню справядлівасьці). Відавочна, гэта было зьвязана з падзеямі і наступствамі Другой Сусьветнай вайны ў Францыі, з той найвялікшай траўмай. Нанесенай францускаму народу, якую трэба было пераадолець. У пошуках выхаду, ці назіраючы за пасьляваеннымі падзеямі Рыкёр выпрацоўвае паняткі [[забыцьцё]], абавязак памяці, [[віна]] і прабачэньне. На узроўні асабістай сьвядомасьці забыцьцё ня мае той фатальнай функцыі зьнішчэньня памяці, падкрэсьлівае Рыкёр, фэномэн забыцьця функцыянуе таксама і дзеля ачышчэньня памяці. І з гэтага індывідуальнага ўзроўня патрэбу забыцьця магчыма абгрунтаваць і на ўзроўні калектыўнай памяці: дзеля замірэньня між эўрапейскімі народамі пасьля вайны. З іншага боку паўстае праблема татальнага забыцьця падзей фатальных для самаідэнтычнасьці асобаў ці нацый. На падставе гэтага Рэкёр абгрунтоўвае патрэбу абавязку памяці. У сувязі з гэтай тэмай ён распрацоўвае тры ўзроўні віны калектыву ці соцыюма, а таксама шляхоў яе пераадоленьня праз прабачэньне.

Навігацыйнае мэню