Месца памяці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Месца памяці (reminders) (франц. les lieux de mémoire) — вузлавы пункт і апорняя кропка успамінаў. Падтрымлівае памяць, дапамагае ў яе змаганьні з забыцьцём. Месца мае пэўнае значэньне і мае цесную сувязь з «рэччу», якая яго займае. Тэрмін уведзены ва ўжытак францускім гісторыкам П’ерам Нара.

Месца згодна Арыстотэлю утварае форму у пустэчы пэўнага аб’ёму. Найбольш яснымі зьяўляюцца месцы чалавечай дзейнасьці, забясьпечаныя актамі. Акты арыентаваньня, перасоўваньня і асабліва прызвычайваньня асабліва важныя для чалавечай памяці.

Канцэпцыя П’ера Нара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральны панятак у філязофіі П’ера Нара — месца памяці. Нара перакананы, што ў сучасных грамадзтвах заходніх краінаў калектыўная памяць памірае. Акадэмічная гісторыя выцясьняе традыцыю і памяць. Прычынамі гэтай зьявы лічацца найперш глябалізацыя і зьвязаныя зь ёй дэмакратызацыяй, масавай культурай і інфармацыйныя тэхналёгіі. «Пашырэньне сьвету» прыводзіць да разбурэньня былых канцэпцыяў ідэнтычнасьцяў, угрунтаваных на нацыянальнай прыналежнасьці. Дэмакратызацыя гісторыі, атамізацыя і фрагмэнтацыя гістарычнай памяці робяць патрэбу выбару ідэнтычнасьці, а значыць і памяці, якая становіцца справай выключна індывідуальнай.

Таму, каб замацаваць у грамадзтве пэўную канцэпцыю дамінуючай памяці (зьвязанай з патрэбамі нацыянальнай дзяржавы), застаюцца толькі асобныя спэцыфічныя месцы, г.зв. месцы памяці. Тут выяўляецца рэакцыя на адміраньне калектыўнай памяці ў грамадзтве: чым менш яна дзейнічае ў грамадзтве, тым больш пэўныя сацыяльныя інстытуты (найперш дзяржава) намагаюцца яе захаваць. Месцы памяці выконваюць мэмарыяльную функцыю ў культуры, якая схільна забываць, дазваляюць адчуць сакральныя перажываньні ў сэкулярызаваным грамадзянам, яны дазваляюць індывіду, што згубіў сувязь з калектыўнай памяцьцю, часова адчуць далучанасьць да канкрэтнай групы індывідаў, да іх калектыўнай ідэнтычнасьці. Месцамі памяці могуць быць ня толькі канкрэтныя геаграфічныя пунткы, а таксама архівы, музэі, могілкі, сьвяты, гістарычныя даты, помнікі, назвы вуліцаў, падручнікі і г. д. П. Нара выдзяляе тры віды месцаў памяці:

  • матэрыяльныя,
  • сымбалічныя і
  • функцыянальныя, якія могуць пераплятацца між сабою.

Для таго, каб пэўнае месца стала месцам памяці недастаткова толькі навуковай базы ці патэнцыялу самога месца, патрэбна, каб аб’ектам зацікавіліся і ўзялі пад ахову пэўныя сацыяльныя групы: рэлігійныя абшчыны, нацыянальныя меншасьці і г. д. Паводле П.Нара толькі нацыянальная дзяржава здольна дазволіць сабе буйнамаштабнае кіраваньне і падтрымку месцаў памяці з мэтай фармуляваньня пэўнай ідэалёгіі ў грамадзтве.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.