Залежныя тэрыторыі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: sco:Owerseas territories
Радок 30: Радок 30:
[[ja:海外領土・自治領の一覧]]
[[ja:海外領土・自治領の一覧]]
[[jv:Wilayah dependensi]]
[[jv:Wilayah dependensi]]
[[ka:დამოუკიდებელი ტერიტორიების სია]]
[[ko:속령]]
[[ko:속령]]
[[li:Aafhenkelike gebejer]]
[[li:Aafhenkelike gebejer]]

Вэрсія ад 10:52, 18 траўня 2010

Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэньне абшараў, што знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасьці ад якой-небудзь дзяржавы.

Icнуюць розныя ступені і формы залежнасьці, але асноўнай адметнасьцю залежных тэрыторыяў зьяўляецца тое, што яны ня лічацца часткай асноўнай ці матэрыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасьці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторыяў маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сыстэму.

Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнаньні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сэпаратысцкія рухі.