Павал Лойка: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 00:22, 11 жніўня 2006
’’’Лойка Павал Алегавіч’’’ (нар. 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме) – беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1984). Сын Алега Лойкі. У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года – загадчык катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Асьледуе праблемы дзяржаўна-палітычнага жыцьця Вялікага княства Літоўскага, аграрнай гісторыі Беларусі. Друкуецца з 1982 года ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
Творы
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве).
- Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIII стст. Мінск, 1991.
- І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве).