Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ня бойцеся рэдагаваць!: артаграфія, стыль
артаграфія, стыль
Радок 21: Радок 21:
З асаблівай асьцярогай трэба ставіцца да рэдагаваньня іншых старонак, якія існуюць для падтрыманьня дзеяздольнасьці Вікіпэдыі. У дадзеным выпадку болей падыходзіць выраз «ня будзе неабачлівыя».
З асаблівай асьцярогай трэба ставіцца да рэдагаваньня іншых старонак, якія існуюць для падтрыманьня дзеяздольнасьці Вікіпэдыі. У дадзеным выпадку болей падыходзіць выраз «ня будзе неабачлівыя».


Стварэньне ці выпраўленьні ў ''[[Вікіпэдыя:Катэгорыя|катэгорыях]]'' і ''[[Вікіпэдыя:Шаблёны|шаблёнах]]'' Вікіпэдыі можа выклікаць значныя наступствы, бо падобныя праўкі звычайна выклікаюць зьмяненьне зьместу мноства старонак. А шаблёны Вікіпэдыі могуць утрымваць складаны код, слушнасьць якога цяжка прааналізаваць ''на выгляд'', без тэставаньня. Што праўда, адкаціць зьмены ў такім разе будзе значна прасьцей.
Стварэньне ці выпраўленьні ў ''[[Вікіпэдыя:Катэгорыя|катэгорыях]]'' і ''[[Вікіпэдыя:Шаблёны|шаблёнах]]'' Вікіпэдыі можа выклікаць значныя наступствы, бо падобныя праўкі звычайна выклікаюць зьмяненьне зьместу мноства старонак. А шаблёны Вікіпэдыі могуць утрымліваць складаны код, слушнасьць якога цяжка прааналізаваць ''на выгляд'', без тэставаньня. Што праўда, адкаціць зьмены ў такім разе будзе значна прасьцей.


Калі вы зьбіраецеся запампаваць новую выяву ці іншы мэдыя-файл, варта ўпэўніцца, што файл з такім сама імем яшчэ адсутнічае, каб ня страціць яго. Калі ж гэтак здараецца - што ж, '''будзьце сьмялейшыя''' ў дабаўленьні апісаньня да раней загружанага файла. Гэта дапаможа адшукаць яго лепей.
Калі вы зьбіраецеся загрузіць новую выяву ці іншы мэдыяфайл, варта ўпэўніцца, што файл з такім сама імем яшчэ адсутнічае, каб ня страціць яго. Калі ж гэтак здараецца - што ж, '''будзьце сьмялейшыя''' ў дабаўленьні апісаньня да раней загружанага файла. Гэта дапаможа прасьцей яго адшукаць.


Непажадана рэдагаваць ''[[Вікіпэдыя:Асабістая старонка|асабістыя старонкі]]'' іншых удзельнікаў, ці камэнтары, пакінутыя імі на ''[[Вікіпэдыя:Абмеркаваньні артыкулаў|старонках абмеркаваньняў]]''. Аднак заўжды вітаецца нават на гэтых старонках выдаленьне вандалізму.
Непажадана рэдагаваць ''[[Вікіпэдыя:Асабістая старонка|асабістыя старонкі]]'' іншых удзельнікаў, ці камэнтары, пакінутыя імі на ''[[Вікіпэдыя:Абмеркаваньні артыкулаў|старонках абмеркаваньняў]]''. Аднак выдаленьне вандалізму заўжды вітаецца нават на гэтых старонках.


==Глядзіце таксама==
==Глядзіце таксама==

Вэрсія ад 02:57, 9 красавіка 2009

Ня бойцеся рэдагаваць!

Супольнасьць Вікіпэдыі заахвочвае сваіх удзельнікаў не саромецца выпраўляць артыкулы. Калі кожны будзе дадаваць свой унёсак у разьвязаньне праблемаў, такіх як дапаўненьне артыкулаў фактамі, выпраўленьне артаграфіі, граматыкі, стылю і г.д., гэта дапаможа нашай Вікіпэдыі разьвівацца. Нам патрэбная дапамога кожнага ўдзельніка. Пэўна, ня раз вы чыталі нейкі артыкул і думалі: «Чаму тут няма вось гэткіх зьвестак?» альбо «Чаму б не паправіць вось тут і тут?» Вікіпэдыя дазваляе вам рабіць гэта, больш за тое, яна для гэтага й створаная. Канечне, яна патрабуе цывілізаванага падыходу і карэктнасьці, але гэта дзейнічае. Пабачыце.

Вашыя рэдагаваньні абавязкова будуць заўважаныя і, магчыма, зьмененыя іншымі ўдзельнікамі праекту. Не прымайце гэтага блізка да сэрца! Яны таксама, як і ўсе з нас, хочуць палепшыць Вікіпэдыю настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма.

Калі вы ўбачыце на старонцы гутарак да пэўнага артыкулу канфлікт, не праходзьце міма. Будзьце сьмялейшыя і дадайце сваё меркаваньне.

...але асьцярожна

Хоць упэўненасьць удзельнікаў Вікіпэдыі ёсьць адным з найкаштоўных якасьцяў, усё ж ня варта кідацца рабіць велізарныя неабдуманыя рэдагаваньні ў памкненьнях зрабіць усё й адразу. Хаця любыя выпраўленьні могуць быць скасаваныя практычна бязь цяжкасьцяў, калі яны будуць прызнаныя шкоднымі. Галоўнае - не турбавацца, заўважыўшы, што пасьля вас нехта вырашыў зрабіць усё іначай.

Некаторыя рэдагаваньні могуць выклікаць больш значныя наступствы, як у лепшы, так і ў горшы бакі. Гэта тычыцца правак спэцыяльных старонак, стварэньня новых катэгорыяў ці, напрыклад, перайменаваньняў старонак. Таму перад падобнымі выпраўленьнямі ўпэўніцеся, калі ласка, што вы добра ўсьведамляеце ўсе наступствы, ці спытайцеся парады.

"Be Bold" стаўся нефармальным дэвізам Вікіпэдыі

Таксама варта асьцярожна ставіцца да ўнясеньня зьменаў у вялізныя артыкулы, артыкулы на складаныя тэмы, артыкулы зь вялікай гісторыяй выпраўленьняў, а таксама ў «Выбраныя артыкулы». У большасьці выпадкаў, зьмест такіх артыкулаў сфармаваўся пад уплывам дамоўленасьцяў паміж удзельнікамі Вікіпэдыі з абсалютна рознымі кропкамі погляду. Таму неабдуманая праўка такога артыкула можа абудзіць зьвера, што выкліча ланцуговую рэакцыю паўторных выпраўленьняў. Калі ж вы тым ня менш зьбіраецеся зрабіць значны дадатак у артыкул па спрэчнай тэме, будзе лепш найперш прачытаць артыкул цалкам, а таксама старонку гутарак да гэтага артыкула. Магчыма, варта перад унясеньнем вялізнага выпраўленьня выкласьці сваю думку на старонцы гутарак ды пачакаць прынамсі дзень, пакуль іншыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з вашым меркаваньнем. Калі пратэстаў ня будзе, дадавайце свае зьмены, не забываючыся карыстацца полем "Кароткае апісаньне зьменаў", каб іншым было лягчэй арыентавацца ў гісторыях зьмяненьняў старонкі.

Ну а відавочныя памылкі ў Вікіпэдыі патрэбна выпраўляць, не чакаючы рэакцыі іншых удзельнікаў, і, зразумела, з дапаўненьнем слушнымі зьвесткамі.

Гаворачы словамі Эдмунда Спэнсара, «Будзьце сьмялей, будзьце сьмялей, будзьце сьмялей усюды», аднак "Не захапляйцеся".

Неэнцыкляпэдычныя старонкі

З асаблівай асьцярогай трэба ставіцца да рэдагаваньня іншых старонак, якія існуюць для падтрыманьня дзеяздольнасьці Вікіпэдыі. У дадзеным выпадку болей падыходзіць выраз «ня будзе неабачлівыя».

Стварэньне ці выпраўленьні ў катэгорыях і шаблёнах Вікіпэдыі можа выклікаць значныя наступствы, бо падобныя праўкі звычайна выклікаюць зьмяненьне зьместу мноства старонак. А шаблёны Вікіпэдыі могуць утрымліваць складаны код, слушнасьць якога цяжка прааналізаваць на выгляд, без тэставаньня. Што праўда, адкаціць зьмены ў такім разе будзе значна прасьцей.

Калі вы зьбіраецеся загрузіць новую выяву ці іншы мэдыяфайл, варта ўпэўніцца, што файл з такім сама імем яшчэ адсутнічае, каб ня страціць яго. Калі ж гэтак здараецца - што ж, будзьце сьмялейшыя ў дабаўленьні апісаньня да раней загружанага файла. Гэта дапаможа прасьцей яго адшукаць.

Непажадана рэдагаваць асабістыя старонкі іншых удзельнікаў, ці камэнтары, пакінутыя імі на старонках абмеркаваньняў. Аднак выдаленьне вандалізму заўжды вітаецца нават на гэтых старонках.

Глядзіце таксама