Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
здымак з карэкцыяй пэрспэктывы |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Belarus-Minsk-House of Government and Vladimir Lenin Monument |
[[Выява:Belarus-Minsk-House of Government and Vladimir Lenin Monument (perspective corrected).jpg|міні|300пкс|Дом ураду ў [[Менск]]у]] |
||
'''Дом ураду''' ў [[Менск]]у — помнік архітэктуры [[канструктывізм (архітэктура)|канструктывізму]] міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце [[Іосіф Лянгбард|Іосіфа Лянгбарда]]. |
'''Дом ураду''' ў [[Менск]]у — помнік архітэктуры [[канструктывізм (архітэктура)|канструктывізму]] міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце [[Іосіф Лянгбард|Іосіфа Лянгбарда]]. |
||
Вэрсія ад 21:40, 1 лютага 2009
Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце Іосіфа Лянгбарда.
Месцам для будаўніцтва Дома ўраду ў канцы 1920-х гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934).
Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лянгбардам разам зь ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.
За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у доме ўраду быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.
Вонкавыя спасылкі
Дом ураду (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў