Пётар Уластовіц: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19: Радок 19:
Канфлікт паміж князем і ягоным палятынам нарастаў яшчэ й з тае прычыны, што Пётр ня браў удзелу ў грамадзянскай вайне й намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым ня менш яшчэ ў [[1145]] Уладыслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо напачатку наступнага году князь абвясьціў Уластовіца здраднікам. Да двору Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакумэнтаў ад князя мусіў зьняволіць яго. Зранку пасьля прыёму Добак напаў на Ўластовіца й паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася сьмерці палятына, але таму было пакінутае жыцьцё, аднак Пятра асьляпілі й адсеклі яму язык як здрадніку.

[[Выява:PiotrWlostowic.jpg|thumb|Малюнак труны Пятра й Марыі]]
Даведаўшыся пра гэта большасьць прыхільнікаў Пятра Ўластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладыслава. Да таго ж сам былы палятын выехаў на Русь, дзе намаўляў [[кіеў]]скага князя да вайны з Польшчай. У выніку Ўладыслаў быў разьбіты й выгнаны з краіны, за што й атрымаў сваю мянушку.

Радок 26: Радок 27:

Паводле легенды, пасьля аднае споведзі Пётр атрымаў у якасьці пакуты збудаваць 70 ці болей касьцёлаў. Такім чынам былі заснаваныя 77 касьцёлаў і іншых каталіцкіх будынкаў, у т.л. у Ўроцлаве: [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Уроцлаў)|Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі]], [[Касьцёл сьвятога Ідзі (Уроцлаў)|Касьцёл сьвятога Ідзі]], абацтва аа. бэнэдыктынаў на Олбіне з [[Касьцёл сьвятога Вінцэнта (Уроцлаў)|касьцёлам сьвятога Вінцэнта]], [[Касьцёл сьвятога Міхала (Уроцлаў)|сьвятога Міхала]], Усіх сьвятых і [[Касьцёл сьвятога Марціна (Уроцлаў)|Касьцёл сьвятога Марціна]]. Само абацтва не захавалася, але пра ягоную былую веліч можа сьведчыць Олбінскі іканастас. Ад імя прыдомка Ўластовіца [[раманскі стыль|раманскія касьцёлы]] ў Польшчы назывюцца дунінавымі.

== Спасылкі ==
* [http://dunin.oeiizk.waw.pl/wlost/dunin/drzewa/Wlost1.htm Нашчадкі Пятра]
* [http://dunin.oeiizk.waw.pl/wlost/dunin/firlej.htm Біяграфія]

[[Катэгорыя:Дуніны]]
[[Катэгорыя:Дуніны]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1153 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1153 годзе]]

[[en:Piotr Włostowic]]
[[fr:Piotr Włostowic]]
[[pl:Piotr Włostowic]]
[[pl:Piotr Włostowic]]

Вэрсія ад 18:01, 16 ліпеня 2008

Пётр Уластовіц (Уластовіч) званы пазьней Дунінам (Дунчыкам, г.зн. Датчанінам) (па-польску: Piotr Włostowic(z) “Duńczyk”; каля 1080-1153) – уладар Сілезіі з роду Лебедзяў, сын Уласта (Улоста) і ад 1117 палятын (ваявода) Баляслава Крывавуснага, заснавальнік роду Дунінаў.

Паходжаньне

Паходжаньне Пятра ўпершыню ўзгадваецца ў песьні "Carmen Mauri". Паводле яе Пётр прыбыў з Даніі і адтуль меў прозьвішча Дунін. Паводле гіпотэзы М.Цатвінскага, Пётр паходзіў з Русі. Але ж абедзьве гэтыя вэрсіі не вытрымліваюць крытыкі. Насамрэч, ён паходзіў зь сілескага роду ("alti sanguinis princeps"), які здаўна валодаў землямі ў ваколіцах Уроцлава. Пра гэта сьведчыць і імя ягонага бацькі – Уласт, якае выводзіцца зь ягонага імя па бацьку Уластовіц (Уластовіч). Гэтае імя ўзгадваў Вінцэнт Кадлубэк, называючы Пятра Vlostides. Вядома, што Пётр не ўжываў ані прыдомку Дунін, ані гербу Лебедзь. Толькі ў XIV ст. нашчадкі Пятра пачалі звацца Дунінамі, што, верагодна паходзіць ад імя Дамінік: Домін – Донін – Дунін. Гэтае імя трапіла пладавіты грунт пра дацкае паходжаньне. Пра прыбыцьцё Пятра з Даніі ўзгадваюць Янка з Чарнкава ў сваёй Хроніцы Вялікапольскай, гэтую аповесьць пазьней ужывае й Ян Длугаш.

Ужо ў XVII ст. дацкія гісторыкі аспрэчылі дадзеную гіпотэзу, сьцьвердзіўшы што аніводзін з дацкіх конунгаў у XII ст. ня быў замардаваны сваім братам. У XVIII ст. гісторык Адам Нарушэвіч прызнаў аповесьць пра дацкі паход Крывавуснага легендай, абсалютна неверагоднай.

Паходжаньне Пятра ўзгадваецца ў буле папежа Цэлестына ІІІ ад 9 красавіка 1193 адносна абацтва Найсьвяцейшае Панны Марыі на Пяску ўва Ўроцлаве. У буле сьцьвярджаецца, што землі абацтва Пётр атрымаў у спадчыну ад бацькі й дзеда. З гэтага вынікае, што, прынамсі, цягам двух пакаленьняў продкі Пятра мелі ўладаньні ў навакольлі Ўроцлава. Разьмяшчэньне маёнткаў Пятра (гара Сьленжа, абтокі Олбін, Пясэк і Оструў Тумскі ўва Ўроцлаве) прыводзіць некаторых дасьледчыкаў да думкі, што ягоны род паходзіў ад князёў з племя сьлянзянаў. Верагодна, што прозьвішча Дунін паходзіць таксама ад прапраўнука Пятра Ўластовіца – Пятра Крыстынавіча, які ў свій час знаходзіўся ў Даніі.

Дзяржаўная дзейнасьць

Да найбольш вядомых учынкаў Пятра належыць захоп ім перамышльскага князя Валадара, які непакоіў усходнія межы Польшчы. Інсцэніраваўшы бунт супраць Баляслава Крывавуснага, Пётр увайшоў у давер да перамышльскага князя. Пётр суправаджаў Валадара ўва ўсіх ягоных дзеях і, верагодна, нават хрысьціў ягонага сына. Падчас аднаго з паляваньняў Валадар апынуўся ў атачэньні Пятра й ягоных дружыньнікаў, якія прывялі яго да Баляслава. За князя перамышльцы выплацілі вялкі выкуп, большая частка якога дасталася Ўластовіцу. Да таго ж Валадар і ягоныя баяры абяцалі захоўваць мір з Польшчай і адмовіцца ад хаўрусу з памаранамі.

Калі ў князя Баляслава памерла жонка, той паслаў Пятра Ўластовіца сватам да Марыі, дачкі чарнігаўскага князя Алега Міхала, але ж Пётр сам ажаніўся з князёўнай. Дзякуючы гэтаму Пётр стаў адной зь першых асобаў у дзяржаве й дзядзькам спадчыньніка стальцу - Уладыслава. Шлюб даў яму таксама права на атрыманьне найвышэйшае пасады пасьля князя – палятына (comes palatinus). Палятын быў другой асобай у дзяржаве, у адсутнасьць князя кіраваў войскам, замяняў яго ў судох, сачыў за парадкам і бясьпекай пры двары, а ў часе малалецтва князя быў фактычным кіраўніком дзяржавы. Але, калі ў другой жонкі Баляслава Салямэі з Бэргу пачалі зьяўляцца дзеці, тая змусіла мужа паставіць палятынам свайго чалавека – Вшэбара, які мог бы быць апірышчам малодшым княжычам.

Пасьля сьмерці Баляслава Крывавуснага ў 1138 вялікім князем стаў Уладыслаў II Выгнаньнік, найстарэйшы сын ад першага шлюбу. Згодна з жаданьнем Баляслава, краіна мусіла быць падзеленая паміж астатнімі сынамі. Новым палятынам зноў стаў Пётр Уластовіц, які апроч ужо названых функцыяў меў права прызначаць тэрытарыяльных ураднікаў. Але насуперак запавету бацькі Ўладыслаў вырашыў аб’яднаць краіну ў адно й распачаў баявыя дзеяньні супраць братоў. Пётр, які быў супраць гэтага, патрапіў у няміласьць да вялікага князя й ягонае жонкі Агнешкі.

Канфлікт паміж князем і ягоным палятынам нарастаў яшчэ й з тае прычыны, што Пётр ня браў удзелу ў грамадзянскай вайне й намагаўся ўлагодзіць братоў. Тым ня менш яшчэ ў 1145 Уладыслаў быў запрошаны на шлюб сына Пятра. Але ўжо напачатку наступнага году князь абвясьціў Уластовіца здраднікам. Да двору Пятра на Олбіне быў дасланы рыцар Добак, які з нагоды перадачы важных дакумэнтаў ад князя мусіў зьняволіць яго. Зранку пасьля прыёму Добак напаў на Ўластовіца й паланіў яго. Княгіня Агнешка дамагалася сьмерці палятына, але таму было пакінутае жыцьцё, аднак Пятра асьляпілі й адсеклі яму язык як здрадніку.

Малюнак труны Пятра й Марыі

Даведаўшыся пра гэта большасьць прыхільнікаў Пятра Ўластовіца перайшла на бок малодшых братоў Уладыслава. Да таго ж сам былы палятын выехаў на Русь, дзе намаўляў кіеўскага князя да вайны з Польшчай. У выніку Ўладыслаў быў разьбіты й выгнаны з краіны, за што й атрымаў сваю мянушку.

З выгнаньнем сэньёра Пётр атрымаў былыя ласкі й маёнтак, але праз сваё калецтва ня здолеў займацца палітычнай дзейнасьцяй. Згодна зь легендай, напрыканцы жыцьця яму вярнуўліся зрок і мова, але гэта ня ёсьць праўдай. Памёр Уластовіц у 1153 і быў пахаваны ў Касьцёле сьвятога Вінцэнта ўва Ўроцлаве. Труна зь целамі Пятра й Марыі пазьней была зьнішчаная туркамі.

Рэлігійная дзейнасьць

Паводле легенды, пасьля аднае споведзі Пётр атрымаў у якасьці пакуты збудаваць 70 ці болей касьцёлаў. Такім чынам былі заснаваныя 77 касьцёлаў і іншых каталіцкіх будынкаў, у т.л. у Ўроцлаве: Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, Касьцёл сьвятога Ідзі, абацтва аа. бэнэдыктынаў на Олбіне з касьцёлам сьвятога Вінцэнта, сьвятога Міхала, Усіх сьвятых і Касьцёл сьвятога Марціна. Само абацтва не захавалася, але пра ягоную былую веліч можа сьведчыць Олбінскі іканастас. Ад імя прыдомка Ўластовіца раманскія касьцёлы ў Польшчы назывюцца дунінавымі.

Спасылкі