Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі
д +спасылка |
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Сям'я у Катэгорыя:Сям’я; Вікіпэдыя:Апостраф (заданьне на Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
{{Накід:Грамадзтва}} |
{{Накід:Грамадзтва}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Сям’я| ]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
Вэрсія ад 13:15, 21 студзеня 2014
Сям’я — гэта сацыяльная група, якая складаецца з мужа і жонкі, якія знаходзяцца ў шлюбе, іх дзяцей (уласных або прыёмных) ды іншых асобаў, яднаных сваяцкімі зьвязкамі з сужэнцамі, кроўных сваяйкоў і зьдзяйсьняе сваю жыцьцядзейнасьць на аснове супольнага эканамічнага, пабытовага, маральна-псыхалягічнага ўкладу, узаемнай адказнасьцьі, выхаваньня дзяцей.
Сям’я належыць да важнейшых грамадзкіх каштоўнасьцяў[1]. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў[2]. Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.
Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзе, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.
Беларусь
Да 19 ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, унукі), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем'яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці).
Расейскае панаваньне савецкага адцінку 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям'і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне прыватнай уласнасьці выціснула працу па-за сям’ю. У выніку нараджальнасьць перастала забясьпечваць рост насельніцтва, пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць шлюбаў. Дзіцячыя ясьлі і сады, школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, грамадзкія аб’яднаньні выключылі бацькоў з выхаваньня[3].
Крыніцы
- ^ Бим-Бад Б.М., Гавров С.Н. «Семья как социокультурный феномен» // Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография. — М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010. — С. 27—53. — ISBN 978-5-94881-139-0.
- ^ Коротаев А. В. «Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций» // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.
- ^ Васіль Бандарчык. Заключэнне // Сям’я і сямейны быт беларусаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — С. 252-253. — 256 с. — 2160 ас. — ISBN 5-343-00462-8
Вонкавыя спасылкі
Сям’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў