Вясьлярны слалам: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — ru:Гребной слалом
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Веславаньне з дапамогай HotCat
Радок 27: Радок 27:


[[Катэгорыя:Віды спорту]]
[[Катэгорыя:Віды спорту]]
[[Катэгорыя:Веславаньне]]

Вэрсія ад 17:06, 25 чэрвеня 2013

K-1 (жанчыны). На пярэднім пляне бачныя «адваротныя» вароты № 7
Слалам у клясе C1

Вясьлярны слалам — дысцыпліна веславаньня на байдарках і каноэ, пераадоленьне на хуткасьць разьмечанай варотамі дыстанцыі: участку парожыстай рэкі ці штучнай трасы (хуткасьць струменя вады павінная быць ня менш за 2 м/с).

У залежнасьці ад даўжыні дыстанцыі, колькасьці варот, хуткасьці плыні й да т. п. трасы падзяляюцца на 5 катэгорыяў цяжкасьці. Спаборніцтвы праводзяцца на трасах даўжынёй 250—400 м з 18-25 варотамі й цяжкасьцю, як правіла, не вышэй за 3-ю катэгорыю.

Вароты складаюцца з дзьвюх тычак, якія зьвісаюць з гарызантальна нацягнутага тросу, афарбаваных у бела-зялёны («прамыя вароты» — павінныя праходзіцца па плыні) ці бела-чырвоны («зваротныя вароты» — павінныя праходзіцца супраць плыні) колеры. Вароты нумаруюцца ў парадку іх мінаньня (нумары паказаныя на адмысловых таблічках над варотамі). За мінаньне варотаў з памылкамі да выніковага часу дадаецца штраф:

  • 2 с — за няправільнае мінаньне з дотыкам тычак лодкай, вяслом ці любой часткай цела;
  • 50 с — за пропуск варотаў, мінаньне варотаў у няправільным кірунку ці ў перавернутым становішчы.

Спаборніцтвы

У сьвеце разьвіцьцём вясьлярнага слаламу займаецца Міжнародная фэдэрацыя каноэ (па-ангельску: International Canoe Federation - ICF). Першыя спаборніцтвы, прызнаныя ICF, былі праведзеныя ў 1933 годзе на рацэ Ары у Швайцарыі. Першы чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1949 годзе. У праграму Алімпійскіх гульняў вясьлярны слалам уваходзіў у 1972 годзе, пасьля чаго быў выключаны; ізноў уключаны з 1992 году.

Афіцыйныя спаборніцтвы праводзяцца ў наступных класах лодак:

  • K-1М (байдарка-адзіночка) мужчыны
  • K-1Ж (байдарка-адзіночка) жанчыны
  • C-1 (каноэ-адзіночка) мужчыны
  • C-2 (каноэ-двойка) мужчыны
  • C-1 (каноэ-адзіночка) жанчыны — уключаныя ў праграму чэмпіянатаў сьвету з 2010 году.

Таксама праводзяцца камандныя гонкі ў кожнай клясе (каманда складаецца з 3 экіпажаў).

На Алімпійскіх гульнях праводзяцца толькі асабістыя заезды ў 4 клясах лодак.

Вонкавыя спасылкі