Перайсьці да зьместу

Сподак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубачкі для кавы і гарбаты стаяць на сподках

Спо́дак — невялічкая талерачка з прыпаднятымі бакамі, на якую ставяць кубак або шклянку. Сподак выкарыстаюць для таго, каб разьлітая з кубка вадкасьць нікуды больш не лілася, а заставалася на ім. Гэтак жа са сподкаў часам пьюць гарачыя напоі, у асноўным гарбату, бо яны на ім хутчэй ахалоджваюцца.