Перайсьці да зьместу

Спартовае скалалажаньне на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спаборніцтвы па спартовым скалалажаньні на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 5 па 10 жніўня ў спартовым парку Лё-Буржэ ў Сэн-Дэні. Гэта былі ўжо другія спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту на летніх Алімпійскіх гульнях. Дэбютавалі яны на папярэдніх гульнях у Токіё. Агульная колькасьць спартоўцаў у параўнаньні з папярэднімі спаборніцтвамі павялічылася з 40 да 68 чалавек[1][2]. Таксама павялічылася і колькасьць дысцыплінаў, бо дысцыпліны былі падзеленыя на асобнае хуткаснае лажаньне і складанасьць-боўлдэрынг. Былі разыграныя 4 камплекты мэдалёў.

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
Хуткаснае лажаньне Сьцяг Інданэзіі Вэдрык Леанарда Сьцяг Кітаю У Пэн Сьцяг ЗША Сэм Ўотсан
Складанасьць-боўлдэрынг Сьцяг Вялікабрытаніі Тобі Робэртс Сьцяг Японіі Сарата Анраку Сьцяг Аўстрыі Якаб Шубэрт
Жанчыны
Хуткаснае лажаньне Сьцяг Польшчы Аляксандра Мірослаў Сьцяг Кітаю Дэн Ліхуань Сьцяг Польшчы Аляксандра Калуцкая
Складанасьць-боўлдэрынг Сьцяг Славеніі Яня Гарнбрэт Сьцяг ЗША Брук Рабуту Сьцяг Аўстрыі Джэсыка Пільц
  1. «Sport Climbing Officially Added To Paris 2024 Sports Programme!». International Federation of Sport Climbing.
  2. «Olympic Games Paris 2024». International Federation of Sport Climbing.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]