Смаўжоўскі вялікі камень
Выгляд
Смаўжоўскі вялікі камень — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (з 2000 году). Разьмешчаны за 1,2 км ад вёскі Смаўжы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пэгматыту. Даўжыня 5,3 м, шырыня 2,9 м, вышыня 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м³, маса бачнай часткі 25,9 тон. Прынесены ледавіком каля 220—150 тысячаў гадоў назад з тэрыторыі Швэцыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)