Смаленскі трамвай
Выгляд
Смаленскі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | |
Горад | Смаленск |
Дата адкрыцьця | 1901 |
Інфраструктура | |
Шырыня каляіны | каляіна 1520 мм[d] |
Статыстыка | |
Смале́нскі трамва́й — трамвайная сыстэма Смаленска. Эксплюатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУ ТТП).
Рух быў адкрыты 20 кастрычніка 1901 году і два разы спыняўся: з 1919 па 1922 з-за грамадзянскай вайны і з 15 ліпеня 1941 году да 6 лістапада 1947 году з-за Другой Усясьветнай вайны.
У сярэдзіне 90-х гадоў у трамвайнай сетцы дзейнічала да 14 маршрутаў, але паводле зьвестак на 2013 год сетка знаходзіцца ў кепскім стане — дзейнічаюць толькі 4 маршруты.